Перайсьці да зьместу

Энрыке Іларыю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энрыке Іларыю
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1975(1975-10-21)[1][2][3] (50 гадоў)
Рост 189 см
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1995 Навал[d] 27 (0)
1995—1996 Акадэміка 33 (0)
1996—2004 Порту 40 (0)
1998—1999 Эштрэла 27 (0)
2001—2002 Варзім[d] 24 (0)
2002—2003 Акадэміка 10 (0)
2003—2004 Насьёнал 19 (0)
2003 Акадэміка 10 (0)
2004—2006 Насьёнал 40 (0)
2006—2014 Чэлсі 20 (21)
Зборныя
1996—1997 Партугалія (да 21)[d] 7 (0)
2010 Партугалія 1 (0)

Энрыке Іларыю (поўнае імя Энрыке Іларыю Мэйрэліш Алвіш Сампаю; па-партугальску: Henrique Hilario Meireles Alves Sampaio; нар. 21 кастрычніка 1975 году, Сан-Пэдру-да-Кова, Партугалія) — былы партугальскі футбольны брамнік.

Ён далучыўся да «Чэлсі» ў ліпені 2006 году з партугальскага «Насьёналу» пры трэнэры «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню, да таго ён гуляў за «Порту», зь якім у той жа самы час працаваў Маўрыньню, які выдатна ведаў Іларыю. Менавіта па патрабаваньні Маўрыньню, якому быў патрэбны надзейны запасны брамнік у камандзе, і быў набыты Іларыю, каб быць трэцім брамнікам для «Чэлсі», пасьля Пэтра Чэха і Карлё Кудычыні.

Ён зьявіўся на замене ў матчы супраць «Рэдынгу» 14 кастрычніка 2006 году, бо Чэх і Кудычыні былі траўмаваныя. Ягоны дэбют у асноўным складзе «Чэлсі» адбыўся ў матчы на «Стэмфард Брыдж» 18 кастрычніка 2006 году супраць «Барсэлёны» ў матчы Лігі чэмпіёнаў. Іларыю згуляў у сэзоне 2006—2007 гадоў 18 матчаў, паказаў у іх добры ўзровень майстэрства, але гэта не дапамагло яму замацавацца ў аснове пасьля вяртаньня ў лад Пэтра Чэха ў лютым 2007 году і Кудычыні, ён ізноў сеў на лаву запасных. У сэзоне 2007—2008 гадоў зрэдку выходзіў на поле (галоўным чынам пасьля траўмаў асноўных брамнікаў), у цэлым нядрэнна гуляў.

«Порту»:

«Чэлсі»:

  1. Henrique Hilário // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. HILARIO henrique alves sampaio // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Henrique Hilário Meireles Alves Sampaio // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]