Дыд’е Драгба
Дыд’е Драгба | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 сакавіка 1978[1][2][3][…] (46 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 91 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1996—1997 1997—1998 |
Левалюа Ле Ман | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2002 2002—2003 2003—2004 2004—2012 2012—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2016 2017—2018 |
Ле Ман Генгам Марсэль Чэлсі Шанхай Шэньхуа Галатасарай Чэлсі Манрэаль Імпэкт Фінікс Райзінг |
64 (12) 45 (20) 35 (19) 226 (100) 11 (8) 37 (15) 28 (4) 33 (21) 22 (14) |
Зборныя | ||
2002—2014 | Кот д’Івуар | 104 (65) |
Дыд’е Іў Драгба Тэбілі (па-француску: Didier Yves Drogba Tébily; нарадзіўся 11 сакавіка 1978 году, Абіджан, Кот д’Івуар) — колішні івуарыйскі футбаліст, нападнік. Былы гулец і капітан зборнай Кот д’Івуару. Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 2006—07 з 20 галамі і ў сэзоне 2009—2010 гадоў з 29 галамі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА ў сэзоне 2012 году ў складзе клюбу «Чэлсі».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля гульні ў моладзевых клюбах, Дыд’е дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў за клюб францускай Лігі 2 «Ле Ман». Ва ўзросьце 21 году ён падпісаў свой першы прафэсійны кантракт; у сэзоне 2002—2003 ён рэалізаваў свой патэнцыял, забіўшы 17 галоў у 34 матчах за клюб францускай Лігі 1 «Генгам». У час гэтага сэзону Драгба дэбютаваў за зборную Кот д’Івуару і забіў свой першы гол за зборную ў лютым 2003 году. Ён перайшоў у марсэльскі «Алімпік» у 2003 годзе за 3,3 мільёну фунтаў. Ягоны галявы посьпех працягваўся і ў «Алімпіку», ён закончыў сэзон з 19 галамі і дапамог «Марсэлю» выйсьці ў фінал Кубка УЭФА 2004 году.
Улетку 2004 году Драгба перайшоў у «Чэлсі» за рэкордныя 24 мільены фунтаў, і ён стаў найдаражэйшым івуарыйскім гульцом у гісторыі. У дэбютным сэзоне ён дапамог клюбу выйграць першы за 50 гадоў чэмпіянат Ангельшчыны. Праз год ён яшчэ раз выйграў чэмпіянат. У сэзоне 2006—2007 ён забіў 33 галы, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Ангельшчыны і забіў пераможныя галы ў фіналах Кубка Ангельшчыны і Кубка футбольнай лігі. Ён выіграў Кубак Ангельшчыны ў другі раз у 2009 годзе, забіўшы пераможны гол. У сэзоне 2009—2010 ён выйграў першы залаты дубль і ў другі раз стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Ангельшчыны з 29 галамі. У сакавіку 2012 году, Дыд’е забіў свой 100 гол у чэмпіянаце Ангельшчыны і стаў першым афрыканскім гульцом, які змог забіць 100 галоў. Ён стаў адзіным гульцом у гісторыі, які забіваў у 4 фіналах Кубка Ангельшчыны запар. Вяршыняй ягонай кар’еры ў «Чэлсі» стаў фінал Лігі чэмпіенаў УЭФА 2012 году, у якім ён забіў гол на 88 хвіліне і пераможны пэнальці ў сэрыі супраць «Баварыі».
Драгба гуляў у зборнай з 2002 году і зьяўляўся ейным капітанам з 2006 году па 2014 год, калі аб’явіў пра сканчэньне выступаў за нацыянальную каманду. Ён вывеў зборную Кот д’Івуару на Чэмпіянат сьвету 2006 году і ў першым матчы на ім забіў гол. Яго назвалі гульцом 2006 году ў Афрыцы. Драгба зьяўляўся часткай сборнай у фіналах Кубкаў афрыканскіх нацыяў у 2006 і 2012 гадах, але ён прайграваў у сэрыі пэнальці. У 2012 годзе ён стаў найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсю гісторыю.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (4): 2005, 2006, 2010, 2015
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (4): 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка ангельскай лігі (3): 2005, 2007, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2005, 2009
- Уладальнік Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2012
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2013
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2013
Кот-д’Івуар:
- Фіналіст Кубка афрыканскіх нацыяў 2006 году
- Фіналіст Кубка афрыканскіх нацыяў 2012 году
Асабістыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-лігі: 2006—07 (20 мячоў)
- Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-лігі: 2009—10 (29 мячоў)
- Найлепшы футбаліст Афрыкі 2005, 2006, 2007 гадоў («Залаты леў»).
- Удзельнік Чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году
- Уладальнік Onze d'Or: 2004
- Найлепшы бамбардзір Кубка УЭФА: 2003–04
- Гол году ў францускай Лізе 1: 2003–04
- Каманда году ў францускай Лізе 1: 2003–04
- Гулец году ў францускай Лізе 1: 2003–04
- Афрыканскі гулец году: 2006, 2009
- Каманда году ў Ангельшчыне: 2006–07, 2009–10
- Гулец матча за Супэркубак Ангельшчыны: 2005
- Гулец году ў Кот д’Івуары: 2007, 2012
- Гулец матча за Кубак Футбольнай Лігі: 2007
- Гулец матча за Кубак Ангельшчыны: 2010
- Каманда году ESM: 2006–07
- Каманда году УЭФА: 2007
- Каманда году FIFA/FIFPro World XI: 2007
- BBC Гулец году ў Афрыцы: 2009
- Гулец году ў Афрыцы: 2010
- Гулец году Чэлсі: 2010
- ТОП 100 журнала Time: 2010
- Найлепшы бамбардзір Кубка Афрыканскіх Нацыяў: 2012
- Каманда Кубка Афрыканскіх Нацыяў: 2006, 2008, 2012
- Гулец фіналу Лігі Чэмпіенаў УЭФА: 2012
- Найлепшы бамбардзір зборнай Кот д’Івуару за ўсю гісторыю
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Didier Drogba // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в https://www.uslchampionship.com/didier-drogba
- ^ а б в Didier Drogba // FBref (мн.)
- ^ а б https://www.eurosport.fr/football/didier-drogba_prs2141/person.shtml
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыд’е Драгба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Івуарыйскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Кот д’Івуару
- Футбалісты клюбу «Ле Ман»
- Футбалісты клюбу «Генгам»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Шанхай Шэньхуа»
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Манрэаль Імпэкт»
- Футбалісты клюбу «Фінікс Райзінг»