Дзяніс Марціновіч
Дзяніс Марціновіч лац. Dzianis Marcinovič | |
Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч | |
Род дзейнасьці | Журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 жніўня 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, тэатральны крытык, журналіст, літаратурны крытык, гулец у інтэлектуальныя гульні |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1] |
Месца працы | |
Бацька | Алесь Марціновіч |
Узнагароды | |
Сайт | denis86.blog.tut.by |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.
Дзяніс Марціновіч (1986, Менск) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка Алеся Марціновіча. Брат Ягор Марціновіч працуе журналістам. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзамэнаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыплёмам. У 2010 г. закончыў магістратуру таго ж факультэта па спэцыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». Магістар гістарычных навук (2010). Зь лістапада 2010 г. асьпірант гістарычнага факультэта БДУ. Адначасова зь 2010 г. аглядальнік газэты «Літаратура і Мастацтва».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя выявы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Дзяніса Марціновіча. 23 лістапада 2015 |
Друкуецца з 1999 году. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кнігі «Донжуанскі сьпіс» Караткевіча" (Менск, 2012) і больш як 300 публікацыяў (навуковыя артыкулы аб грамадзка-палітычным разьвіцьці СССР 1920-30-х гадоў і беларускай гістарычнай літаратуры ХХ ст., рэцэнзіі на творы сучасных беларускіх пісьменьнікаў і пастаноўкі ў драматычным і музычным тэатрах). Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газэтах «Культура», «Літаратура і Мастацтва», «Настаўніцкая газэта» і іншых.
Кніга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012 годзе ў сэрыі «Менскія маладыя галасы», якую заснавала Менскае гарадзкое аддзяленьне Саюза пісьменьнікаў Беларусі выйшла кніга «Донжуанскі сьпіс» Караткевіча: Літаратуразнаўчыя дасьледаваньні і артыкулы" (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2012. — 114 с.). У ёй дасьледуюцца асобы 10 жанчынаў, якіх кахаў Уладзімер Караткевіч. Імёны некаторых зь іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Брэйн-рынг» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
- Ляўрэат рэспубліканскага конкурсу навуковых працаў студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь (2007).
- Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 2012 году).
- «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Ўладзіміра Караткевіча» (2015)[2][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Marcìnovìč, Dzjanìs Aljaksandravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Яна Багданава (6 верасьня 2015) 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (рас.) Праверана 7 верасьня 2015 г.
- ^ Аўтар «Нашай Нівы» стаў уладальнікам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі. Наша Ніва (6 верасьня 2015). Праверана 7 верасьня 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фёдар Афанасьеў. «Донжуанскі сьпіс» Караткевіча раскрыты // Культура : газэта. — 26 траўня 2012. — № 21 (1044). — С. 14.
- Аксана Бязьлепкіна. Літаратуразнаўства і донжуанства // Зьвязда : газэта. — 6 чэрвеня 2012. — № 106 (27221). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- Алена Карп. Тактоўная правакацыя // Літаратура і мастацтва : газэта. — 8 чэрвеня 2012. — № 23 (4669). — С. 20. — ISSN 0024-4686.