Перайсьці да зьместу

Што? Дзе? Калі? у Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Што? Дзе? Калі? у Беларусі
Что? Где? Когда? в Беларуси
Жанр інтэлектуальная гульня
Аўтар Алесь Мухін
Рэжысэр Алесь Мухін
Вытворчасьць Тэлеканал «АНТ»
Вядоўца Алесь Мухін
Пачатковая тэма Рыхард Штраўс, «Так казаў Заратустра»
Завяршальная тэма Dance Macabre
Краіна вытворчасьці Беларусь
Мова расейская
Вытворчасьць
Месца здымак ДК МАЗ, Менск
Камэра шматкамэрная
Працягласьць 90 хвілін
Трансьляцыя
Канал АНТ
Пэрыяд трансьляцыі з 2009 да цяперашняга часу
Спасылкі
Афіцыйны сайт

«Што? Дзе? Калі? у Беларусі» — інтэлектульная тэлеперадача, аналяг расейскага «Што? Дзе? Калі?», першы выхад у этэр адбыўся ў 2009 годзе.

У 2009 годзе ў «Што? Дзе? Калі?» зьявіліся каманды Сяргея Буяна, Андрэя Супрановіча, Леаніда Клімовіча і Алёны Повышавай. У 2010 годзе была ўтворана каманда Аляксея Палявога, а таксама Аляксея Купракова[a].

Цяпер у беларускім «Што? Дзе? Калі?» 6 камандаў: Андрэя Супрановіча, Аляксея Палявога, Алёны Повышавай, Сяргея Верацілы, Сяргея Буяна і Дзьмітрыя Шпака.

Каманда Андрэя Супрановіча:

  • Андрэй Супрановіч[b]
  • Міхал Карпук
  • Павал Чарняўскі
  • Сяргей Дубялевіч
  • Іван Тапчый
  • Вера Рабкіна

Каманда Аляксея Палявога

  • Аляксей Палявы
  • Андрэй Крэкель
  • Юлія Бэйнэр
  • Дзьмітры Старыковіч
  • Дзьмітры Герчыкаў
  • Дзяніс Рыбачук

Каманда Алёны Повышавай

  • Алёна Повышава
  • Алена Шыбут
  • Дар’я Шаўцова
  • Марыя Араноўская
  • Аляксандра Татарынава
  • Надзея Ляйчынская

Каманда Сяргея Верацілы

  • Сяргей Вераціла
  • Сяргей Капусьнікаў
  • Кіра Палявая
  • Расьціслаў Міневіч
  • Аляксей Кавалёў
  • Максім Бучнеў

Команда Сяргея Буяна

  • Сяргей Буян
  • Дар’я Касьценка
  • Сяргей Марозаў
  • Уладзіслаў Дронаў
  • Павал Растоўцаў
  • Раман Альшэўскі

Команда Дзьмітрыя Шпака

  • Дзьмітры Шпак
  • Аляксей Шпікат
  • Тацяна Харшунова
  • Дзьмітры Карасёў
  • Мікалай Філон
  • Юры Ермакоў

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымкі адбываюцца ў Палацы культуры Менскага аўтамабільнага заводу, у адмыслова зробленай аўдыторыі, выкананай на ўзор расейскага «Што? Дзе? Калі?».

Абаронцы традыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і ў расейскім у беларускім «Што? Дзе? Калі?» таксама ёсьць абаронцы традыцыяў: абаронца інтарэсаў знаўцаў — старэйшы намеснік кіраваньня МТБанку Валеры Смоляк. Абаронца інтарэсаў тэлегледачоў — генэральны дырэктар кампаніі «B&B Insurance Co» Барыс Меднік. У 2012 годзе таксама заснавалі пасаду юрыдычнага дарадцы гульні, у любым спрэчным выпадку прыняць рашэньне ў строгай адпаведнасьці з правіламі клюбу дапаможа старэйшы партнэр кампаніі «Аргумэнт» Дзяніс Алейнікаў.

У адборачнай гульні найлепшаму гульцу падаецца прыз — кніга, а ў фінале — малая крышталёвая сава.

Калі знаўцы не адказываюць на пытаньне тэлегледача, тэлеглядач, які даслаў пытаньне атрымлівае грашовае ўзнагароджаньне — 1 мільён беларускіх рублёў. Таксама існуе прыз за відэапытаньне — незалежна ад адказу знаўцаў тэлегледачы атрымліваюць дадатковы прыз памерам 1 мільён беларускіх рублёў.

  1. ^ Па выніках 2011 яна была расфармавана, а яе месца заняла каманда Дзьмітрыя Шпака.
  2. ^ Тут і далей тоўстым шрыфтам адзначаны капітаны камандаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]