Андрэй Шаракоў
| Андрэй Шаракоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 лістапада 1982[1] (43 гады) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2002 | Дарыда | 29 (4) |
| 2003 | СКА-1938 | 14 (0) |
| 2004—2005 | Дынама Берасьце | 33 (4) |
| 2006 | Мікашэвічы | 23 (15) |
| 2007—2008 | Тарпэда-БелАЗ | 64 (29) |
| 2009 | Сымург Закаталы | 7 (0) |
| 2010—2011 | Менск | 53 (10) |
| 2012 | Гомель | 20 (6) |
| 2013 | Славія Мазыр | 15 (1) |
| 2013—2016 | Мікашэвічы | 76 (22) |
| 2016 | Дняпро Магілёў | 10 (2) |
| 2017 | Белшына | 26 (6) |
| 2018 | Узда | 5 (0) |
Андрэй Шаракоў (нар. 10 лістапада 1982 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. Пачынаў кар’еру ў «Дарыдзе» і «Зорцы-ВА-БДУ», а з 2004 году быў гульцом берасьцейскага «Дынама». У 2006—2009 гадах чатыры сэзоны запар зьяўляўся найлепшым бамбардзірам свайго клюбу, як то спачатку «Мікашэвічаў», а потым «Тарпэда». У 2009 годзе правёў палову сэзону ў азэрбайджанскім «Сымургу». У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе стаў гульцом «Менску». У сэзоне 2012 гуляў за «Гомель», а ў пачатку 2013 году перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Быў асноўным гульцом гэтага палескага клюбу. У жніўні 2013 году кантракт з «Славіяй» быў скасаваны на ўзаемную згоду[3], і Шаракоў перайшоў у «Граніт»[4].
У «Граніце» замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. Дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. Улетку 2016 году пакінуў каманду празь фінансавыя цяжкасьці клюбу[6] і ўзгодніў працоўную дамову з сталічным «Промнем»[7], якому дапамог заняць трэцяе месца ў Першай лізе.
У студзені 2017 пачаў падрыхтоўку да новага сэзону з «Промнем», аднак у лютым пакінуў каманду[8]. Неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны», зь якой у сакавіку падпісаў кантракт[9][10]. Пакінуў бабруйскі клюб па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году. У ліпені 2018 году папоўніў склад другалігавай «Узды», дзе гуляў да канца году.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 3 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 3 | |
| Прамень | Першая ліга | 10 | 2 | |
| Белшына | 2017 | Першая ліга | 26 | 6 |
| Узда | 2018 | Другая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrey Sheryakov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Андрей Шеряков подписал контракт со "Славией" (рас.)
- ↑ Шеряков расторг контракт со «Славией»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Алексиян и Шеряков продолжат в «Граните» (рас.)
- ↑ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (рас.)
- ↑ Андрей Шеряков расторг контракт с «Гранитом» (рас.)
- ↑ Первая лига. Не глядя в паспорт (рас.)
- ↑ Шеряков покинул «Луч» (рас.)
- ↑ Знакомимся: Андрей Шеряков (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
- ↑ «Прессбол» №53 (4023), 7 красавіка 2017
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Дарыда» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Ўзда»
- Беларускія футбалісты