Адзін дома
| Адзін дома | |
| Home Alone | |
| Жанр | кінакамэдыя[1][2][3][…], сямейнае кіно[4], прыгодніцкі фільм і калядны фільм[5][6] |
|---|---|
| Рэжысэр | Крыс Каламбус |
| Сцэнарыст | Джон Г’юз |
| Прадусар | Джон Г’юз |
| У ролях | |
| Кампазытар | Джон Ўільямс |
| Апэратар | Джуліё Мэкат |
| Мантаж | Раджа Госнэл |
| Вытворчасьць | 20th Century Fox |
| Распаўсюд | MOKÉP[d] і Дыснэй+[d] |
| Дата выхаду | 16 лістапада 1990 (35 гадоў таму) |
| Працягласьць | 103 хв. |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | $18 млн[7] |
| Прыбытак | $476,7 млн[7] |
| Наступны | Адзін дома 2, або згублены ў Нью-Ёрку |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Адзі́н до́ма»[8] (па-ангельску: Home Alone) — амэрыканская калядная кінакамэдыя 1990 року рэжысэра Крыса Каламбуса. Маколі Калкін — выканаўца галоўнай ролі 8-гадовага хлопчыка Кевіна Маккалістэра, забытага дома сямейнікамі, якія зьляцелі на Раство ў Парыж. Яму даводзіцца супрасьцстаяць двум злодзеям (Джо Пэшы і Дэніел Стэрн).
«Адзін дома» да 2011 року трымаў першае месца сярод самых прыбытковых камэдыйных фільмаў ЗША і да 2018 — першае месца сярод самых прыбытковых калядных фільмаў[9][10].
За 1-й часткай выйшлі чатыры працягі.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сям’я Маккалістэраў зьбіраецца на Раство ў Парыж, зьбіраючы рэчы ў хаце Пітэра ды Кэйт у прадмесьці Чыкага наконадні вылету. Іхні малодшы сын Кевін — аб’ект насьмешак старэйшых дзяцей. За правіну яго выганяюць на гарышча, дзе ён ад крыўды жадае, каб ягоная сям’я зьнікла. Уночы з-за буры адключаецца электрычнасьць, будзільнік Маккалістэраў своечасова не спрацоўвае, яны спазьняюцца і ў ліхаманкавых зборах забываюць Кевіна.
Кевін прачынаецца і, не знайшоўшы ніводнага чалавека, уяўляе, што ягонае жаданьне спраўдзілася. Аднак неўзабаве яго настрашвае сусед, Стары Марлі, які па чутках — сэрыйны забойца, што забіў уласную сям’ю; пазьней зьяўляюцца два збойцы, Гэры ды Марв, якія рабуюць суседзкія хаты ды пакрысе набліжаюцца да Маккалістэравага дому. Кевін уводзіць іх у зман, каб яны падумалі, што сям’я засталася дома, аднак гэта толькі дае адтэрміноўку.
У палёце Кэйт нарэшце заўважае адсутнасьць Кевіна і, прыляцеўшы ў Парыж, вырашае вяртацца; аднак на бліжэйшыя дні квіткоў няма. Пітэр з сям’ёй застаецца ў братавай кватэры ў Парыжы, а Кэйт знаходзіць рэйс да Пэнсыльваніі; аднак і адтуль да Чыкага ўсе квіткі распрададзеныя…
Ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Маколі Калкін — Кевін Маккалістэр, пратаганіст
- Джо Пэшы — Гэры, маленькі апрысклівы злодзей
- Дэніел Стэрн — Марв, высокі дурнаваты злодзей
- Джон Гэрд — Пітэр Маккалістэр, Кевінаў бацька
- Кэтрын О’Гара — Кэйт Маккалістэр, Кевінава маці
- Робэртс Блосам — Марлі, Кевінаў сусед
- Анджэла Готалс — Ліні Маккалістэр, старэйшая Кевінава сястра
- Дэвін Рэтрэй — Баз Маккалістэр, старэйшы Кевінаў брат
- Джэры Бэмэн — дзядзька Фрэнк Маккалістэр, Пітэраў брат
- Гілары Ўулф — Мэган Маккалістэр, старэйшая Кевінава сястра
- Лары Гэнкін — афіцэр Бэлзак
- Джон Кэндзі — Гус Палінскі, Кэйцін сябар і памочнік
- Майкл Марона — Джэф Маккалістэр, старэйшы Кевінаў брат
- Крыстын Мінтэр — Хізэр Маккалістэр, старэйшая Кевінава стрыечная сястра
- Даяна Кампяну — Сондра Маккалістэр, старэйшая Кевінава стрыечная сястра
- Джэдыдая Коэн — Род Маккалістэр, старэйшы Кевінаў стрыечны брат
- Кіран Калкін — Фулер Маккалістэр, малодшы Кевінаў стрыечны брат
- Сэнта Моўзэс — Трэйсі Маккалістэр, старэйшая Кевінава стрыечная сястра
- Ана Слоткі — Брук Маккалістэр, малодшая Кевінава стрыечная сястра
- Тэры Снэл — цётка Лэсьлі Маккалістэр, жонка дзядзькі Фрэнка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://web.archive.org/web/20160612114634/http://www.ew.com/article/2007/07/25/home-alone
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0099785/
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/home-alone
- ↑ https://www.commonsensemedia.org/movie-reviews/home-alone
- ↑ https://www.geek.com/movies/is-it-a-christmas-movie-home-alone-1813330/
- ↑ https://www.denofgeek.com/movies/is-home-alone-the-best-christmas-movie-of-all-time/
- 1 2 Home Alone (1990) (анг.). Box Office Mojo. Праверана 19 лістапада 2011 г.
- ↑ Адзін дома на Кінакіпа
- ↑ The top grossing Christmas films of all time (анг.). The Telegraph (25 сьнежня 2015).
- ↑ All Time Box Office Adjusted for Ticket Price Inflation (анг.) Box Office Mojo
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Адзін дома — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адзін дома на Кінакіпа
- Адзін дома (анг.) на сайце IMDb
- Адзін дома на сайце «TCM Movie Database» (анг.)
- Адзін дома на «Box Office Mojo» (анг.)
- Адзін дома на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Адзін дома на Metacritic
- The Numbers
- Фільмы 1990 году
- Фільмы на ангельскай мове
- Фільмы ЗША
- Фільмы ЗША 1990 году
- Кінакамэдыі ЗША
- Кінакамэдыі 1990 году
- Калядныя фільмы ЗША
- Крымінальныя фільмы
- Крымінальныя фільмы 1990 году
- Крымінальныя фільмы ЗША
- Крымінальныя камэдыі ЗША
- Калядныя кінакамэдыі
- Прыгодніцкія фільмы
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы 1990 году
- Сямейнае кіно
- Сямейныя фільмы ЗША
- Фільмы пра Іліной
- Фільмы 20th Century Fox
- Фільмы Крыса Каламбуса
- Фільм пра ўзлом дому
- Фільмы пра крадзяжы з узломам дому