Перайсьці да зьместу

Д’ёр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Д'ёр»)
Д’ёр
вуг. Győr
Населены пункт
Варашхаза
Варашхаза
Сьцяг Герб
Краіна Вугоршчына
Вобласьць Заходне-Задунайскі край
Мэд’е Д’ёр-Мошан-Шопран
Яраш Д’ёр
Першыя згадкі 1009
Кіраўніцтва і ўлада
Прэзыдэнт места Чаба Андраш Дэжы[d][1]
Геаграфія
Плошча 174,62 км²
Вышыня НУМ 108 м
Часавы пас
Каардынаты 47°41′02″ пн. ш. 17°38′06″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  129 568 чал. (2016)
Колькасьць насельніцтва аглямэрацыі 227704
Афіцыйная мова вугорская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +36 96
Паштовыя індэксы 9000–9030
Сайт gyor.hu
Д’ёр на мапе Вугоршчыны
Д’ёр
Д’ёр
Д’ёр

Д’ёр (па-вугорску: Аўдыё Győr , па-славацку: Ráb) — места на паўночным захадзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Д’ёр-Мошан-Шопран і Заходне-Задунайскага краю. Места знаходзіцца на палове пуці паміж Будапэштам і Венаю, на кропе ўпадзеньня ракі Рабы ў Дунай. Д’ёр — шостае паводле велічыні места Вугоршчыны: насельніцтва на 2016 год — 129 568 чалавек, плошча — 174,62 км².

У Д’ёры месьціўся аўтазавод «Аўдзі Вугоршчыны», які ў 2023 годзе стаў найбольшым прадпрыемствам Вугоршчыны і найбольшым вытворцам рухавікоў у сьвеце.

Тэрыторыя ўздоўж Дунаю была населеная яшчэ з даўніх часоў. Першае вялікае паселішча, заснаванае кельтамі, датаванае V стагодзьдзем да н. э. Яны назвалі места Ара Бона (бел. Добры алтар), і гэтая назва існавала да VIII стагодзьдзя, а ў скарочанай форме і дагэтуль выкарыстоўваецца як назва Д’ёру ў нямецкай (Raab) і славацкай (Ráb) мовах.

У I стагодзьдзі да н. э. сюды прыйшлі рымскія гандляры. Каля 10 н. э. паўночная частка заходняй Вугоршчыны была занятая рымскімі жаўнерамі і атрымала назоў Панонія. У IV стагодзьдзі з-за наездаў усходніх плямёнаў рымляне пакінулі тэрыторыю, аднак места працягнула існаваньне.

У 1896 годзе заснавалі аўтамабільны завод «Раба».

Старое места Д’ёру — Капталанскі пагорак — знаходзіцца на зьліцьці трох рэк: Дунаю, Рабы і Рабкі. Рэзыдэнцыя Д’ёрскага біскупа лёгка пазнавальная па недабудаванай вежы. Найстарэйшыя будынкі места — жылая вежа XIII стагодзьдзя і гатычная капліца XV стагодзьдзя.

Сярод іншых славутасьцяў:

  • Гарадзкая ратуша
  • Базыліка
  • Царква кармэлітаў
  • Царква Бэнэдыктынскага ордэна імя Сьв. Ігнація Ляёлі
  • Музэй рымскай археалёгіі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. A fideszes Dézsi Csaba András megnyerte Győrben az időközi polgármester-választástIndex.hu Zrt., 2020.