Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Малая Летува
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: Kazimier Lachnovič (гутаркі)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. У час рэцэнзаваньня заўваг не надышло. Мяркую, што гэты артыкул можа быць карысным дзеля высьвятленьня пэўных пытаньняў беларускай ідэнтычнасьці (магчыма, у будучыні зьявяцца прафэсійныя дасьледнікі, якія зоймуцца гэтай тэмай шчыльней) і заслугоўвае абраньня ў лік добрых артыкулаў Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:50, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 12:34, 28 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю. --Гарбацкі (гутаркі) 21:13, 12 траўня 2022 (+03)
- Падтрымліваю. Артыкул памерам звыш 113 кілябайт на падставе 105 крыніцаў дастаткова поўна раскрывае прадмет.--Удзельнік:W 10:40, 13 траўня 2022 (UTC+3)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]У разьдзеле раньняй гісторыі вельмі шмат спасылак на Вацлава Пануцэвіча, якога варта б разбавіць і іншымі даследчыкамі, каб было больш шырокае й абгрунтаванае ўяўленьне. Жадаў бы таксама, каб сьцьверджаньне «Тым часам прылічэньне старажытных прусаў да балтыйскай (жамойцкай) групы ёсьць неабгрунтаваным» было некім яшчэ падтрыманае, акрамя як Пануцэвічам, бо зараз гэта неяк дыскрэдытуе ягоную аўтарытэтнасьць, да таго ж у нас прусы вызначаюцца як «балтыйскамоўны народ» і ў іншых вікіпэдыях таксама. --Gleb Leo (гутаркі) 22:11, 12 траўня 2022 (+03)
- Не магу не пагадзіцца з тым, што гісторыя старажытных прусаў — як адзін з ключоў да гісторыі ліцьвінаў — патрабуе ўсебаковага разгляду, як і напісаньня падрабязнага артыкула. Аднак наколькі я ведаю, зь беларускіх дасьледнікаў гэтую праблему больш-менш дэталёва раглядаў толькі Вацлаў Пануцэвіч (трохі ўдакладніў у артыкуле памянёную вышэй фразу, каб было відаць, што гэта яго меркаваньне), таксама гісторыю прусаў часткова закрануў Павал Урбан (дадаў на яго спасылку). У кожным разе дадаў спасылку на Ігара Клімава, які з усяго відаць, абагульніў тое ўяўленьне пра прусаў, што склалася ў сусьветнай гістарыяграфіі па Другой сусьветнай вайне (т.б. фактычна без удзелу беларускіх дасьледнікаў — як і выпадку гісторыі ВКЛ). Увогуле, пра складанасьць і неадназначнасьць гэтай тэмы (як і, увогуле, раньняй гісторыі нашага рэгіёну) можна сьведчыць хаця б тое, што меркаваньне пра прыналежнасьць be:галіндаў (адно з двух найбольшых плямёнаў прусаў — паводле Ігара Клімава) да балтыйскіх моваў фактычна грунтуецца выняткова на меркаваных этымалёгіях назвы гэтага племя. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:55, 13 траўня 2022 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Абраны добрым.--Удзельнік:W 10:40, 13 траўня 2022 (UTC+3)