Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Маю шэраг пажаданьняў:
  1. Было б няблага пераставіць месцамі сэкцыі, то бок Мінуўшчыну паставіць вышэй за іншыя.
  2. Таксама жадаў бы бачыць у сэкцыі альбомы сьпіс альбомаў, бо ў тэксьце цяжка арыентавацца. Тэкст сэкцыі можна пакінуць, а сьпіс дадаць.
  3. Ці ёсьць нейкія выявы выступаў, чальцоў гурта ў вольным доступе? Яшчэ можна было б загрузіць аўдыёфайл з урыўкам нейкай вядомай песьні гурта (напрыклад «Небясьпечна»), наколькі ведаю 30-сэкундны ўрывак можна разьмяшчаць.

--Dymitr 12:19, 22 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

У мяне ёсць фота з канцэрта гурту, на якім я быў. Там не вельмі якасць добрая, але калі на Вікісховішчы няма іншых свабодных выяў, то магу запампаваць пад свабоднай ліцэнзіяй. Віт; гутаркі 14:39, 22 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за пажаданьні і фота. Паставіў сэкцыю «Мінуўшчына» вышэй. Дадаў 4 Шаблён:Сьпіс трэкаў у сэкцыю «Альбомы» для палягчэньня арыентацыі ў тэксьце, бо альбомы пералічваюцца ва ўводзінах.--Удзельнік:W 21:10, 22 красавіка 2020 (UTC+3)

Падчас рэцэнзаваньня так і не атрымаў адказ на конт вычварэнскіх перакладаў ангельскіх (лацінскіх) назваў. Чаму, напрыклад, у артыкуле пішацца перадача “Музыка ўжывую”, калі маецца на ўвазе “Belsat music live”? Калі ласка, аўтарытэтныя крыніцы на такія дзіўныя назвы-пераклады. Ці гэта звычайны НУД (Гугл Плэй, Эп Стор, Ўіндоўз Стор, Саўндклаўд і, дарэчы, сама назва артыкула — Нізкіз)? Маецца лягічны кансэнсус, падмацаваны практыкай: не “Народны аўтамабіль”, а “Volkswagen”; не “Тры зоркі”, а “Самсунг” і г. д. Віт; гутаркі 19:05, 11 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Аўтарытэтная крыніца: Валентына Пашкевіч. Live // Ангельска-беларускі слоўнік / Сяргей Шупа. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — С. 538. — 1028 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6783-15-1. Сама назва артыкула: Андрэй Скурко. «Дзівосныя кветкі беспаветранай прасторы» // «Тузін гітоў», 6 траўня 2016 г.. Гэта звычайная трансьлітарацыя, падмацаваная практыкай.--Удзельнік:W 17:43, 19 красавіка 2020 (UTC+3)
Пагаджуся з Віт: назва гурта — гэта брэнд, калі яны вырашылі называцца лацінкай — значыць лацінкай, і мы ў Вікіпэдыі проста канстатуем гэты факт. Дарэчы, у прыведзенай спасылцы прысутнічае і шэраг назваў лацінкай (Pauline, TonqiXod, Irdorath), а пад артыкулам зьлева знаходзяцца тэгі, дзе «Nizkiz» напісана менавіта лацінкай. Акрамя таго, калі на Youtube набраць «Нізкіз» нават кірыліцай, усё адно, выдаюцца кліпы з назвай лацінкай (як і ў саміх кліпах): [1].--Lesnas ättling (гутаркі) 12:45, 22 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Назіраем яўны дысананс: выдатны артыкул называецца Hear Peace Salon (ніяк не Хэр Піс Сэлон), але тут у нашым выпадку Nizkiz ужо нельга, за вушы прыцягнута нейкае штучнае Нізкіз. Пададзеная вышэй спасылка ў якасьці аўтарытэтнай крыніцы ў галіне напісання назвы гурта не вытрымлівае аніякай крытыкі, з ходу магу прывесьці дзясятак-другі спасылак, дзе назва пішацца лацінкай. У Вікіпэдыі (прынамсі ва ўсіх, акрамя відаць тарашкевічнай) гэта называецца «прынцыпам пазнавальнасці». Нельга не зважаючы на відавочную практыку, выкарыстоўваць маргінальную крыніцу ў якасці адзінай і непаўторнай. Дзіўна, што я тлумачу тут такія простыя рэчы… Дарэчы, так і не дачакаўся АК для Музыкі ўжывую! Ангельска-беларускі слоўнік у дадзеным выпадку ніяк не АК, альбо трэба перайменоўваць таксама і артыкул Volkswagen, напрыклад. Віт; гутаркі 22:39, 23 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Абраны добрым.--Удзельнік:W 17:32, 25 красавіка 2020 (UTC+3)