Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю

«Ві́кі лю́біць Зямлю́» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні-ліпені аддзяленьнямі Вікімэдыі, суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.
Асноўнай задачай спаборніцтва ёсьць збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».
Засяроджаемся ня толькі на аб’ектах дзяржаўнага значэньня, але і на любых ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню ды на шырэйшым абшары разнастайных прыродных аб’ектаў Беларусі: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне зонаў. Такім чынам, большасьць удзельніцаў і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць крыніцу]- Скласьці сьпіс заказьнікаў Беларусі.
Зроблена
- Зладзіць у чэрвені масавую запампоўку ў Вікісховішча вольных выяваў прыродаахоўных земляў і помнікаў прыроды Беларусі.
Зроблена
- Суправаджаць катэгорыямі залітыя ў Вікісховішча выявы (commons:Category:Protected areas of Belarus і яе падкатэгорыямі).
Зроблена
- Падрыхтаваць прэс-рэліз да спаборніцтва.
Зроблена, «ВЛЗ».
- Стварыць артыкулы паводле сьпісаў водна-балотных угодзьдзяў і заказьнікаў Беларусі.
Удзельніцы і ўдзельнікі «Вікі любіць Зямлю-2020»:
W (арганізатар)
Da voli (удзельнік)
Zelyoniy.anton (удзельнік)
Dehty (удзельнік)
Vit Koz (удзельнік)
DobryBrat (удзельнік)
Плескач Екатерина
Andreenko99
Шишко Руслан
Mikhail Kapychka
Darkcloud8
A Simple Rabbit
Alexandra Zhavrid
Daria Dubinchick
Maria Gnedina
antaNT64
Neost
Кощеев
Olga Maximova 1975
Helaku-88
Katydarhel
Irina Dainakova
Diakhva
XiNeTRoN
Gleb 1971
Mr.Fakel911
Чаховіч Уладзіслаў
Владислав
IharDziamidka
Валерий Никифоров
Litvin198198
Нильга
MoniczFrancisak (удзельнік)
Alexandra Apelinskaya
UlyanaRondak
Leonid Chernov
Svetit (удзельніца)
Homoatrox
Karpvn
Man77
Ulaisaeva
Vallerie08
Draevich Matvey
Yana Haputsina
Uliana Hlushanko
Csaptarcieona
Valery Kandratsyeu
MashkoVladis
Olga Gomza
Chystakhvalau Uladzimir
Yalkam
Avtocrator
Владислав011
Solar Olga
Laveatein (удзельніца)
Grinnika
Alenka Elk
Tigibor
ZhannaSilvanovich
NieArtyst
Ihar Dorinel
Ul_bunevich
Alena Tser
Alesya Kazakova
Hanna Lushchyk
Ivan Rak
Pavelbelarus
Sanji King
Правілы ў Беларусі.
Кожны пададзены здымак мае быць:
- зьнятым і загружаным самастойна;
- загружаным з 00:00 1 чэрвеня 2020 году да 23:59 31 ліпеня 2020 году па беларускім часе UTC+3 ў Вікісховішча;
- пад вольнай ліцэнзіяй Creative Commons (CC BY-SA або CC0);
- зьмяшчаць вызначаны помнік прыроды Беларусі.
Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі, у тым ліку заказьнікаў. Удзельніцы і ўдзельнікі маюць падаць спосаб сувязі зь імі, каб мець права выйграць узнагароду. Да 1 верасьня 2020 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), арыгінальнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Паводле гранту, пераможцы беларускага кола «Вікі любіць Зямлю» атрымаюць узнагароды на суму: $300 — за 1-е месца, $200 — за 2-е і $100 — за 3-е.
Спадарожна ў чэрвені—ліпені ладзіцца мясцовае тэматычнае спаборніцтва па стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.
- 5-томная «Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі»: па старонках або djvu
- Майстар загрузкі з наладкай да спаборніцтва
- Дадатак для смартфона
- Прылада для масавай запампоўкі выяваў у Вікісховішча