Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю-2021

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
рэдагаваць Вікі любіць Зямлю-2021


Лягатып праекту
Скарачэньне:
ВП:ВЛЗ-2021

«Ві́кі лю́біць Зямлю́-2021» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача спаборніцтва — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя». Засяроджваемся ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню, а таксама на шырэйшым абшары разнастайных прыродных мясьцінаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне мясцовасьцяў. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычнае спаборніцтва ў стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]

рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Палепшыць і стварыць як мага больш артыкулаў пра заказьнікі і помнікі прыроды Беларусі на падставе крыніцаў.
  2. Зладзіць у чэрвені—ліпені масавую запампоўку ў Вікісховішча вольных выяваў прыродаахоўных земляў і помнікаў прыроды Беларусі.
  3. Суправаджаць катэгорыямі залітыя ў Вікісховішча выявы (c:Category:Protected areas of Belarus і яе падкатэгорыямі).
  4. Падрыхтаваць прэс-рэліз да спаборніцтва на ўзор Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/ВЛЗ. Green check.svg Зроблена, «ВЛЗ-2021».
  5. Запампоўваць здымкі ў адмысловай сусьветнай намінацыі пра чалавечы ўплыў на прыроду і прыродаахову, якая ўлучае такія прадметы, як: 1) закранутыя разбурэньнем прыроды людзі, на дабрабыт і здароўе якіх уплывае зьмяненьне навакольля, і прыхільніцы(-кі) прыродааховы; 2) зьнікненьне краявідаў і падзел экасыстэмаў; 3) разбурэньне здабывальнай прамысловасьцю і забруджаньнем; 4) страта біяразнастайнасьці; 5) зьмяненьне краявідаў і экасыстэмаў праз чалавечы ўплыў, а таксама чалавечага досьведу прыроднай прасторы, водных шляхоў і надвор'я праз глябальнае пацяпленьне (кампанія «Вікі дзеля правоў чалавека» пры падтрымцы Праграмы навакольня і Рады правоў чалавека ААН).
рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі

Удзельніцы і ўдзельнікі «Вікі любіць Зямлю-2021»:


рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Інфармацыя Дадайце спасылку на створаны артыкул у выглядзе # [[Назва артыкулу]] — {{Вікіпэдыст|<Імя_карыстальніка>}}.

  1. Астравы ДулебыSilk user blue online.pngW
  2. Заазер’е (заказьнік)Silk user blue online.pngW
  3. Старыца (заказьнік)Silk user blue online.pngW
  4. Сьвіслацка-Бярэзінскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  5. Палыкавіцкая крыніцаSilk user blue online.pngW
  6. Прылепскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  7. Купалаўскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  8. Падсады (заказьнік)Silk user blue online.pngW
  9. Траскоўшчына (заказьнік)Silk user blue online.pngW
  10. Прылуцкі заказьнікSilk user blue online.pngW
  11. Прапойскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  12. Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  13. Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў (Дукора)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  14. СьціклеваSilk user blue online.pngW
  15. Васькаў каменьSilk user blue online.pngRaviaka Ruslan
  16. Палацава-паркавы комплекс Чапскіх_(Станькаў)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  17. НавятаSilk user blue online.png‎Renessaince
  18. Палацава-паркавы комплекс Халецкіх (Хальч)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  19. Юхнаўскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  20. Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Барбароў)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  21. Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  22. Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў_(Бешанковічы)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  23. Стрэльскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  24. Палацава-паркавы комплекс Храпавіцкіх (Каханавічы)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  25. Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Гарадзец)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  26. Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх (Лявонпаль)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  27. Мазырскія ярыSilk user blue online.pngW
  28. Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх (Грозаў)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  29. Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Манькавічы)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  30. Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх (Высокае)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  31. Букчанскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  32. Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  33. Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Опса)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  34. Опса (возера)Silk user blue online.png‎Renessaince
  35. Бабінец (заказьнік)Silk user blue online.pngW
  36. Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Паланечка)Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič
  37. Барысаўскі заказьнікSilk user blue online.pngW
  38. Крэўскі валунSilk user blue online.pngDarkcloud8
  39. Пячэрскі лесапаркSilk user blue online.pngW
  40. ‎Варануха (заказьнік)Silk user blue online.pngGleb Leo
  41. Веткаўскі біялягічны заказьнікSilk user blue online.pngGleb Leo
  42. ‎‎Забалацьце (заказьнік)Silk user blue online.pngGleb Leo
  43. Буда-Кашалёўскі біялягічны заказьнікSilk user blue online.pngGleb Leo
  44. Сасьнягі (заказьнік)Silk user blue online.pngGleb Leo
  45. Дымаўшчына (заказьнік)Silk user blue online.pngGleb Leo
  46. Менскі векавы дубSilk user blue online.pngDarkcloud8

Палепшаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Дадайце артыкул, дапоўнены прынамсі на 500 байтаў.

Створаныя шаблёны[рэдагаваць крыніцу]

Артыкул, пазначаны курсівам, удзелу ў спаборніцтве не бярэ.

рэдагаваць Правілы

Удзельніцы і ўдзельнікі тэматычнага пісьмовага спаборніцтва атрымаюць за стварэньне найбольшага ліку артыкулаў аб заказьніках і помніках прыроды Беларусі узнагароды на суму: 100 $ — за 1-е месца, 60 $ — за 2-е і 40 $ — за 3-е.

Паводле правілаў фотаспаборніцтва ў Беларусі, кожны пададзены здымак мае:

  1. быць зьнятым і загружаным самастойна;
  2. быць загружаным ад 1 чэрвеня 2021 году а 00:00 да 31 ліпеня 2021 году а 23:59 паводле беларускага часу (UTC+3) ў Вікісховішча;
  3. быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у фотаспаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2021 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на c:Commons:Wiki Loves Earth 2021/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Паводле гранту, пераможцы беларускага кола фотаспаборніцтва «ВЛЗ-2021» атрымаюць узнагароды на суму: 200 $ — за 1-е месца, 120 $ — за 2-е і 80 $ — за 3-е.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі