Гомельска-Рэчыцкая апэрацыя
Гомельска-Рэчыцкая апэрацыя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
СССР | Нямеччына | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Канстанцін Ракасоўскі | Гюнтэр Клюге | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Беларускі фронт (48-я армія, 65-я армія, 61-я армія, 11-я армія, 63-я армія, 50-я армія, 3-я армія, 48-я армія, 1-й гвардзейскі танкавы корпус) | Частка групы арміяў «A» у складзе 2-й арміі, часткаў 4-й і 9-й арміяў. | ||||||||
Гомельска-Рэчыцкая апэрацыя — наступальная апэрацыя войскаў Беларускага фронту ў хадзе Другой сусьветнай вайны, якая была праведзена 10—30 лістапада 1943 году. У выніку апэрацыі савецкія войскі прарвалі абарону ворага ў паласе шырынёй 100 кілямэтраў, прасунуліся ў глыбіню на 130 кілямэтраў, стварыўшы пагрозу паўднёваму флянгу групы арміяў «Цэнтар» і ўскладнілі яе ўзаемадзеяньне з групай арміяў «Поўдзень». Пад раніцу 26 лістапада 1943 году пасьля начных баёў было вызвалена места Гомель.
Хада падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступ у кірунку галоўнага ўдару быў распачаты 10 лістапада паблізу мястэчка Лоеў, а 11 лістапада дзеля ўзмацненьня ўдару да наступу былі падлучаны танкавы й кавалерыйскі корпусы. Савецкія войскі вялі барацьбу за пашырэньне пляцдарму на правым беразе Дняпра. 13 лістапада былі вызвалены Холмеч, Дварэц, Краснапольле й Артукі; 15 лістапада былі вызвалены Дземяхі — так былі перарэзаны зносіны нямецкіх войскаў па чыгункавых і шашэйных шляхах з Гомелю ў Каленкавічы.
16 лістапада да савецкіх войскаў перайшлі вёска й чыгуначная станцыя Бабічы.
17 лістапада савецкія войскі занялі Рабусу і Азершчыну. У гэты ж дзень распачаліся баі на ўскрайку Рэчыцы.
Ноччу 18 лістапада войскі 65-й арміі Батава перарэзалі чыгуначную ветку Каленкавічы — Гомель. Дзьве стралковыя дывізіі й дзьве танкавыя брыгады корпуса Панова накіраваліся ў тыл немцаў, што змусіла іх сьпехам падацца з Рэчыцы. Апошні асяродак супраціву ў раёне чыгуначнага вакзала ўдалося хутка зьнішчыць. Ужо ў 4 гадзіны раніцы места было цалкам вызвалена.
21 лістапада быў вызвалены Горваль, савецкія войскі ўвайшлі ў тыл групоўкі нямецкіх войскаў, якая абаранялася ў Гомелі.
22 лістапада войскі 11 і 63 арміі прарвалі абарону нямецкіх войскаў у раёне Касьцюкоўкі й выйшлі да чыгункі Гомель — Жлобін і шашы Гомель — Магілёў. Між тым войскі 50-й і 3-й арміяў перайшлі ў наступ з паўночнага боку Жлобіна, вызвалілі Прапойск, Карму, Журавічы і 25 лістапада падыйшлі да Дняпра ў раёне Новага Быхава і акружылі Гомель з поўдня.
Увечары 25 лістапада войскі Беларускага фронту з трох бакоў падыйшлі да Гомелю. Пагроза акружэньня прымусіла гітлераўцаў ноччу 26 лістапада пачаць адвод сваіх войскаў зь міжрэчча Сожу і Дняпра.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- М. М. Козлов. Великая Отечественная война. 1941—1945. Энциклопедия. — М.: Советская Энциклопедия, 1985. — С. 212-213.