Канстанцін Ракасоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канстанцін Ракасоўскі
3 верасьня 18893 жніўня 1968
Маршал Советского Союза дважды Герой Советского Союза Константин Константинович Рокоссовский.jpg
Месца нараджэньня мястэчка Целяханы, Пінскі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Масква, Расейская СФСР, СССР
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя, СССР, ПНР
Род войскаў коньніца
Гады службы 1914—1968
Званьне маршал
Камандаваў франтамі:

Бранскі (07—09.1942), Данскі (09.1942—02.1943), Цэнтральны (02—10.1943), Беларускі (10.1943—02.1944), 1-ы Беларускі (02—11.1944), 2-і Беларускі (11.1944—05.1945); Узброеныя сілы Польшчы (1949—1956)

Бітвы/войны Першая сусьветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расеі, Канфлікт на Кітайска-Ўсходняй чыгунцы, Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Сувязі бацька Ксаверы Юзэф Ракасоўскі (1853—1902), маці Антаніна Іванаўна Аўсянікава (пам. 1911), жонка Юлія Пятроўна Ракасоўская (дзяв. Барміна, 1900—1986)

Канстанці́н Ксаве́р’евіч Ракасо́ўскі (1889, Целяханы, цяпер Янаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 3 жніўня 1968, Масква, цяпер Расея) — выбітны савецкі ваеначальнік.

Маршал Савецкага Саюзу (1944), маршал Польшчы (5 лістапада 1949). Двойчы Герой Савецкага Саюзу (1944, 1945).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 3 (15) верасьня 1889 году ў мястэчку Целяханы Пінскага павету Менскай губэрні, што цяпер месьціцца ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Меў беларускае паходжаньне. Быў сынам двараніна Ксаверыя Вікенцьевіча Ракасоўскага каталіцкага веравызнаньня і яго жонкі Антаніны Іванаўны праваслаўнага веравызнаньня. 4 (16) верасьня 1889 году быў ахрышчаны ў Траецкай царкве Целяханаў. Яго маці Антаніна Аўсянікава (у дзявоцтве) была родам з-пад Целяханаў і памерла ў 1911 годзе. У 1845 годзе Пуслоўскія перасялілі род Аўсянікаў у бліжэйшую вёску Франопаль з маёнтка Туляцічы ў суседнім Кобрынскім павеце (Гарадзенская губэрня), якая цяпер таксама месьціцца ў Янаўскім раёне[1].

Падчас Нямецка-савецкай вайны загадваў войскамі 1-га Беларускага фронту. У 1945 годзе загадваў Парадам Перамогі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]