Дземяхі (Гомельская вобласьць)
| Дземяхі лац. Dziemiachi | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Рэчыцкі |
| Сельсавет | Салтаноўскі |
| Дата заснаваньня | перад 1509 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°19′39,50″ пн. ш. 30°12′18,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 291 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2340 |
| Паштовы індэкс | 247531 |
| Нумарны знак | 3 |
| Дземяхі на мапе Беларусі ± Дземяхі | |
Дземяхі́[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, уваходзіць у склад Салтаноўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 лістапада 1509 году сяльцо Дземяховічы у Рэчыцкай воласьці прывілеем караля Жыгімонта Старога аддадзена на вечнасьць дзяку Грыцку Алексеевічу[2].

Згодна з тарыфам падымнага Рэчыцкага павету 1775 году, з 78 дымоў маёнтку Дземяхі пана Юзафа Солтана, судзьдзі земскага рэчыцкага, выплачвалася 390 злотых. У самых Дземяхах Козіх тады было 40 дымоў[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дземяхі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. У «Камеральном описании… Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што «фольварок Солтанов с деревнею Руднею, село Демехи, деревни Лазеровка, слобода Красна, Каперовка с фольварком, Буды, Кози» належалі рэчыцкім маршалкавічам Вінцэнцію і Францішку Солтанам[5].
У парэформавы пэрыяд Дземяхі адміністрацыйна належалі да Ровенска-Слабодзкай воласьці.
На 1909 год у сяле Дземяхі налічвалася 106 двароў з 634 жыхарамі, у 1-м двары пры аднайменным разьезьдзе Палескай чыгункі жыло 49 чалавек[6].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дземяхі, аднак, у складзе Ровенскаслабодзкай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Да 22 студзеня 2008 году зьяўлялася цэнтрам сельсавету. 22 студзеня 2008 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Салтанова[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 291 чалавек
- 1999 год — 349 чалавек
Славутыя землякі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валянціна Коўтун (1946—2011) — беларуская літаратарка
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. № 451
- ↑ Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 1588. L. 212, 219atv.
- ↑ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 712
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 51
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ↑ «О переносе административно-территориального центра Демеховского сельсовета». Решение Речицкого районного Совета депутатов от 22 января 2008 г. № 64(недаступная спасылка) (рас.)