Артукі
| Артукі лац. Artuki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Рэчыцкі |
| Сельсавет | Холмецкі |
| Першыя згадкі | XVI стагодзьдзе |
| Дата заснаваньня | перад 1541 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°08′59″ пн. ш. 30°32′02″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 336 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2340 |
| Паштовы індэкс | 247503 |
| СААТА | 3245890003 |
| Нумарны знак | 3 |
| Артукі на мапе Беларусі ± Артукі | |
Артукі́[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, уваходзіць у склад Холмецкага сельсавету.

Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падобныя назвы (Арцюхі, Арцюшы) паходзяць ад асабістых імёнаў і прозьвішчаў, вытворных ад імя Арцём[2]. Найраней паселішча вядомае пад назвай Арцюховічы, што ў сваю чаргу ўтварылася ад імя-прозьвішча Арцюх. Форма Артукі ўпершыню, пакуль што, сустрэтая ў візыце Холмецкай царквы 1748 году, потым у 1752, 1764 гадах, у тарыфе падымнага Рэчыцкага павету 1775 году, г. зн. яшчэ за часоў Рэчы Паспалітай. Надалей назва («жители артуковские») стала выкарыстоўвалася ў мэтрычных кнігах Холмецкай Раства-Багародзіцкай царквы ўжо ў Расейскай імпэрыі, пачынаючы з 1795 году. У рэвізіях 1811, 1816, 1834, 1850 гадоў назва падавалася адпаведна як Артухі, Арцюкі, Артукі і зноў жа Артукі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З судовага дакумэнту ад 29 студзеня 1541 году[3] вынікае, што разам зь іншымі сёламі Арцюховічы, спрадвеку знаходзіліся ў складзе Рэчыцкай воласьці, потым былі падараваныя каралём Жыгімонтам Старым князю Івану Сенскаму. Пасьля яго сьмерці «старец и вси люди волости Речицкое» пачалі патрабаваць вяртаньня тых сёлаў. Але манарх, разгледзеўшы найперш прысуд у гэтай справе нябожчыка Канстанціна Астроскага († 1530), троцкага кашталяна, а потым нябожчыка Альбрэхта Гаштольда († 1539), віленскага ваяводы,
рачыл тые люди, выслугу князя Иванову Сеньског(о) прысудити жоне и детемъ его и зоставити на томъ, што жъ мают(ь) имъ служыти и дани, и вси доходы давати яко колодчичане, такъ новосельцы и орътюховичы, а з волост(ь)ю Речыцкою не мають они жадныхъ подачокъ давати ани поплатовъ платити, подле листа-данины его м(и)л(о)сти.
Пасьля сьмерці князя Рыгора Сенскага названыя добры адыйшлі на ймя караля Жыгімонта Аўгуста. 9 красавіка 1560 году манарх падараваў Калодчычы, Кісловічы і Арцеховічы «ротмистру драбъскому на замку нашомъ Киевъскомъ» Касперу Стужынскаму, пра што і паведаміў у лісьце да маршалка, старосты рэчыцкага і любашанскага Анікея Гарнастая[4].
Згодна з тарыфам падымнага Рэчыцкага павету 1775 году, у Артуках налічвалася 23 дымы, зь якіх было выбрана 115 злотых[a][5]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Артукі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што мястэчка Холмеч з фальваркам Дубовіцай, вёскі Артукі, Калочын і інш. належалі панам Віцэнцію, Станіславу, Бэнэдыкту і Ксавэрыю, сынам Юрыя, Валовічам[7].
На 1909 год у вёсцы Арцюкі было 106 двароў з 704 жыхарамі[8].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 26 верасьня 2006 году — цэнтар Артукоўскага сельсавету. 26 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Артукоўскага ў Холмецкі сельсавет[9].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 336 чалавек
- 1999 год — 412 чалавек
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Сума не названая, але вынікае з таго, што з 352 дымоў усяго Холмецкага маёнтку паноў Валовічаў выбрана 1760 злотых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 280
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1974. С. 15
- ^ Lietuvos Metrika (1540–1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija), par. S. Lazutka, I. Valikonytė, S. Viskantaitė, L. Steponavičienė, J. Karpavičienė, Vilnius 2003. № 191
- ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 37 (1552 – 1561). – Vilnius, 2011. № 357
- ^ LVIA. F. 11. A. 1. B. 1588. L. 212, 219atv.
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 72
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 5
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)