Герб Беларусі
Выгляд
(Перанакіравана з «Герб РБ»)
Герб Беларусі — герб нацыянальнай дзяржавы беларускага народа, усеагульнае міжнароднае прызнаньне якой адбылося ў пачатку 1990-х гадоў.
- Пагоня — дзяржаўны герб Беларусі, традыцыйны нацыянальны герб беларусаў[1], з колераў якога ўтвараецца нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — тарчу з шасьціканцовым крыжам. Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, гістарычна-культурная каштоўнасьць Беларусі[2].
- Герб рэжыму Лукашэнкі — прыніжальны для беларусаў[3] расейскі каляніяльны[4] герб рэжыму Лукашэнкі, незаконна абвешчаны «дзяржаўным гербам Беларусі» ўказам Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году[5] на фармальнай падставе сфальсыфікаванага рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які праводзіўся ва ўмовах тэрору супраць беларусаў[6]. Элемэнт палітыкі русіфікацыі (этнацыду) беларусаў. Гэта зялёны контур тэрыторыі Беларусі ў залатых промнях сонца над зямною куляй. Над контурам знаходзіцца чырвоная зорка, зьлева і справа контур абкружае вянок з залатых каласоў, пераплеценых кветкамі канюшыны і льну. Каласы абвіваюць стужкі колераў чырвона-зялёнага сьцяга, унізе на стужцы разьмяшчаецца залаты надпіс «Рэспубліка Беларусь». Мадыфікацыя гербу БССР, распрацаванага на ўзор савецкага гербу Расеі і зацьверджанага ў час кульмінацыі Сталінскага тэрору (генацыду) у 1938 годзе[7]. Разам з чырвона-зялёным сьцягам не супадае з нацыянальнымі сымбалямі беларусаў і асацыюецца найперш з асобай Лукашэнкі і той палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэльлю, якую ён увасабляе[8].
Храналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гербы Беларусі і чужынскіх (у тым ліку расейскіх калябарацыянісцкіх) утварэньняў на тэрыторыі Беларусі | |||
---|---|---|---|
Вялікае Княства Літоўскае | XIV—XVII ст. | Пагоня | |
XVII—XVIII ст. | Пагоня | ||
Княствы і вобласьці беларускія і літоўскія на вялікім гербе Расейскай імпэрыі | 1795—1917 гады | Коньнік зь мячом | |
Беларуская Народная Рэспубліка | з 1918 году | Пагоня | |
ССРБ | 1919—1927 гады | ||
БССР | 1927—1937 гады | ||
1937—1938 гады | |||
1938—1949 гады | |||
1949—1958 гады | |||
1958—1981 гады | |||
1981—1991 | |||
Рэспубліка Беларусь | з 1991 году | Пагоня | |
Рэжым Лукашэнкі | 1995—2012 гады | ||
2012—2021 гады | |||
з 2021 году |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 траўня 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»
- ^ Алесь Чайчыц, 10 аргумэнтаў за «Пагоню», Радыё Свабода, 15 лютага 2020 г.
- ^ Мікулевіч С., Гезгала С. Сёння — Дзень Пагоні і нацыянальнага сцяга, Наша Ніва, 19 верасьня 2012 г.
- ^ Латышонак А. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток-Вільня, 2009.
- ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
- ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 10.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |