Перайсьці да зьместу

Павал Адамовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Адамовіч
польск. Paweł Adamowicz
26 кастрычніка 1998 — 14 студзеня 2019
Папярэднік Томаш Пасадзкі
Наступнік Аляксандра Дулькевіч[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 лістапада 1965(1965-11-02)[1]
Памёр: 14 студзеня 2019(2019-01-14)[2][3] (53 гады)
Партыя:
Сужэнец: Магдалена Адамовіч[d][5]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Павал Адамовіч (польск. Paweł Bogdan Adamowicz; 2 лістапада 1965, Гданьск, Польшча — 14 студзеня 2019, тамсама) — польскі палітык, мэр Гданьску (1998—2019), партыйны дзяяч Грамадзянскай плятформы. Меў беларускія карані[6]. Вывучаў права ў Гданьскім унівэрсытэце, дзе таксама быў дзеячом студэнцкага руху. Быў адным з арганізатараў страйку 1988 году і стаў старшынём страйкавага камітэту. У пэрыяд ад 1990 да 1993 году працаваў прарэктарам Гданьскага ўнівэрсытэту.

У 1990 годзе абраны сябрам гарадзкой рады ў Гданьску і займаў гэтую пасаду да 1998 году, калі быў абраны мэрам Гданьску. 10 лістапада 2002 году быў пераабраны на гэтую пасаду, атрымаўшы 72% галасоў.

Узнагароджаны папам Янам Паўлам II мэдалём «Крыж „За заслугі перад Царквой і Папам“» і прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім Крыжом Заслугі.

13 студзеня 2019 году падчас дабрачыннага канцэрту ў Гданьску чалавек, які быў раней асуджаны за рабаўніцтва банкаў, напаў з нажом на Паўла Адамовіча. Мэр атрымаў два ўдары нажом: у жывот і ў вобласьць сэрца[7]. Павал Адамовіч быў дастаўлены ў шпіталь у крытычным стане, перанёс апэрацыю і памёр на наступны дзень.