Труймяста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Труймяста (па-польску: Trójmiasto, па-кашубску: Trzëgard) — канурбацыя на поўначы Польшчы, у Паморскім ваяводзтве. Складаецца галоўным чынам, з трох гарадоў (местаў) — Гданьску, Гдыні і Сопату, ад чаго і атрымала сваю назву. Насельніцтва на 31 сьнежня 2010 год — 742 432 чалавекі. Плошча 414,38 км². Да канурбацыі належаць таксама разьмешчаныя на паўночны захад ад вышэйзгаданых гарадоў, гарады Вэйгерава, Рэда і Румя, якія называюць Малое Кашубскае Труймяста, а таксама дробныя населеныя пункты. Насельніцтва ўсёй канурбацыі складае больш за 1 000 000 чалавек.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]