Гарадзішча (Брагінскі раён)
Гарадзішча | |
трансьліт. Haradzišča | |
Першыя згадкі: | 1609 год |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Малейкаўскі |
Насельніцтва: | 49 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247640 |
СААТА: | 3203832016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°49′13″ пн. ш. 30°19′20″ у. д. / 51.82028° пн. ш. 30.32222° у. д.Каардынаты: 51°49′13″ пн. ш. 30°19′20″ у. д. / 51.82028° пн. ш. 30.32222° у. д. |
± Гарадзішча |
Гарадзі́шча[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Гарадзішча ўваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У датаваным 29 чэрвеня 1609 году фундушы ўладальнікаў часткі Брагінскага маёнтку князя Адама і княгіні Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх ёсьць запіс пра тое, што ворыўныя землі мужчынскага манастыра і Спаскай царквы ў Сяльцы[2]:
…«однымъ концемъ почавъши вперокъ одставу селецкого додороги которая идетъ зъсельца добрагиня. авдолжъ почавъши отсела ажъ додороги городищъское надпрудом селецкимъ»…
Лістом ад 14 чэрвеня 1742 году ваявода віленскі, вялікі гетман ВКЛ князь Міхал Сэрвацы і княгіня Тэкля з Радзівілаў Вішнявецкія фундуш у чарговы раз пацьвердзілі. Прычым сказана было, што ўгодзьдзі манастырскія распасьціраліся да млыну Horodyskiego[3]. 20 кастрычніка 1750 году гайдамацкі ватажка Іван Падаляка паведаміў у Кіеўскім гродзкім судзе (у Жытоміры)[4]:
…«ідучы да Брагіня каля млыноў, што завуцца Гарадзішчам, здыбалі аднаго чалавека, з імя і прозвішча невядомага, які таксама ўзяўся дабраахвотна праводзіць, і пайшлі да Брагіня»…
З тарыфу Кіеўскага ваяводзтва 1754 году вядома, што ў вёсцы Гарадзішча было 2 халупы (хаты млынароў?), зь якіх «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 9 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 1 злоты і 6 грошаў[5].
Паводле перапісаў габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Гарадзішчы пражывалі адпаведна 6, 4 і 4 чалавекі (głowy)[6], якія належалі да Брагінскага кагалу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва, з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Гарадзішча[a], Углы, Каманоў, Сялец, хутар Малейкі, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, у «оренду поступлено капитану Сандеру».[8]. На схематычным пляне Рэчыцкага павету, складзеным каля 1800 году, пазначана як слабада.
У 1811 годзе валоданьне графа Людвіка Ракіцкага. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 90 жыхароў вёскі Гарадзішча належалі да прыходу Сялецкай Праабражэнскай царквы[9].
У парэформавы пэрыяд Гарадзішча належала да Брагінскай воласьці. Абшарнік Канстанцін Прозар і яго сёстры ў 1876 годзе тут і ў аднаіменным маёнтку (гл.: Тэльман) мелі 2 вадзяныя, 1 конны млын, 1 вятрак, валюшню, завод па вытворчасьці жалеза. У 1897 годзе дзейнічала крама. На 1909 год у вёсцы Гарадышча (Городыще) налічвалася 26 двароў, 233 жыхары.[10].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гарадзішча, аднак, апынулася ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губэрнатарам) гетман Украінскай Дзяржавы П. Скарападзкі прызначыў уладальніка суседняга зь вёскай аднаіменнага двара, галаву Рэчыцкай павятовай управы П. А. Патона. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[11].
1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Брагін з воласцю ўвайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня ён разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзены ў склад РСФСР.
8 снежня 1926 года Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласьць вярнулі БССР.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае Гарадзішча», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1941 году да 23 лістапада 1943 году вёска Гарадзішча была акупавана.
Надалей — у складзе калгасу імя Э. Тельмана (цэнтр — пасёлак Тэльман).
25 сакавіка 2011 году рашэньнем Брагінскага раённага Савету дэпутатаў вёска Гарадзішча ліквідаваная, а яе тэрыторыя далучаная да вёскі Сялец[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 49 чалавек
- 1999 год — 96 чалавек
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фальварак у Гарадзішчы на той час ужо існаваў, але гэта, падобна, яшчэ ня той шыкоўны панскі двор, пра які маюцца зьвесткі для XIX ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 74
- ^ Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. – Минск, 1848. С. 69
- ^ НГАБ у Мінску. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 140. А. 131адв, 132
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 3. Акты о гайдамаках (1700–1768). – Киев, 1876. С. 529
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765 – 1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 710
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. С. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72, 74
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 720
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 43
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Малейковского сельсовета. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25.03.2011 г. № 46(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0