Стары Макрэц
Стары Макрэц лац. Stary Makrec | |
Першыя згадкі: | 1783 год[a] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Малейкаўскі |
Насельніцтва: | 0 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247637 |
СААТА: | 3203832061 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′6″ пн. ш. 30°25′49″ у. д. / 51.80167° пн. ш. 30.43028° у. д.Каардынаты: 51°48′6″ пн. ш. 30°25′49″ у. д. / 51.80167° пн. ш. 30.43028° у. д. |
± Стары Макрэц |
Стары́ Макрэ́ц[2]. — нежылая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 125 км ад Гомля.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слабада Макрэц пазначаная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году. Адміністрацыйна, як і ўвесь маёнтак, акрамя Зашчоб'я, належала да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Макрэц — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што слабада Макрэц, вёскі Сяўкі і Катловіца, прыналежныя братам Людвіку і Алаізу Ракіцкім, трымаў у арэндзе харунжы Антоні Мрачкоўскі[4]. З 27 жніўня 1799 году аднаасобным уладальнікам Гарадзішчаўскага і Ёлчанскага ключоў, шэрагу фальваркаў, сярод якіх названы і Макрэц, стаў пан Людвік Ракіцкі[5].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Макрэц у складзе Ручаёўскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[6].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2006 год — 7 двароў, 10 жыхароў, зь якіх 3 — у працаздольным і 7 — у старэйшым ад працаздольнага ўзросьце.
- 2019 год — жыхароў няма[7].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 108
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917): биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Беларусь, 2016. С. 211
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85
- ^ Малейкаўскі сельсавет
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.