Галубенькі
| Галубенькі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Кабыльніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°56′01″ пн. ш. 26°43′34″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 21 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222395 |
| Нумарны знак | 5 |
| Галубенькі на мапе Беларусі ± Галубенькі | |
Галубе́нькі[1] (таксама Галубэ́нькі[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1847 годзе вёска маёнтку Антанізбэрг Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне братоў Галкаў, 4 двары, 21 жыхар. У 1904 годзе 3 вёскі: Галубенькі (39 жыхароў), Галубенькі 1-я (18 жыхароў), Галубенькі 2-я (32 жыхары). У 1907 годзе існавалі 2 вёскі: 17 і 27 жыхароў.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Мядзел Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце.
У 1949 годзе створаны калгас імя Я. Коласа. Пазьней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Чапаева, з 1979 г. — калгаса «Нарач» (цэнтар — Чараўкі).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 49 жыхароў
- 1997 год — 10 двароў, 12 жыхароў
- 2009 год — 21 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі