Перайсьці да зьместу

Каралінскі інстытут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралінскі інстытут
Karolinska Institutet
Заснаваны 1810
Тып дзяржаўная ўстанова[d]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][2][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4], Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d], Science for Life Laboratory[d], RElations, Work and Health across the life-course - A Research Data infrastructure[d], Testbed Sweden Precision Health Cancer[d], Міжнародная фэдэрацыя бібліятэчных асацыяцыяў і ўстановаў[d][5], Health Data Sweden[d], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][6], European Open Science Cloud Association[d][7], Association of Swedish Higher Education Institutions[d][8] і ELIXIR Germany[d]
Вэб-сайт ki.se (швэд.)

Каралінскі інстытут (па-швэдзку: Karolinska Institutet, па-ангельску: Karolinska Institute, Каралеўскі Каралінскі інстытут, Швэцыя) — адзін з найбуйнейшых у Эўропе мэдыцынскіх унівэрсытэтаў. Заснаваны ў 1810 годзе, яго галоўны кампус разьмешчаны ў муніцыпалітэце Сольна, побач са Стакгольмам, а другі кампус — у Флемінгсбэрґу (муніцыпалітэт Худынгэ) на поўдзень ад Стакгольма.

Каралінскі інстытут быў заснаваны паміж 1810 і 1811 гадамі, пасьля фінскай вайны, як цэнтар падрыхтоўкі армейскіх хірургаў. Першапачатковая назва была «Мэдыка-хірургічны інстытут». У 1817 годзе прыстаўка «Каралінская» была дададзена ў якасьці спасылкі на швэдзкага караля Карла XIII (Карл, па-швэдзку), стаўшы «Kongliga Carolinska Medico Chirurgiska Institutet». У 1968 годзе ён быў перайменаваны ў «Каралінскі інстытут».

Сярод яго заснавальнікаў вылучаецца Ёнс Якаб Бэрцэліюс, прафэсар хіміі і фармацыі, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі. У 1861 годзе, дзякуючы прызнаньню, гэты інстытут атрымаў статус унівэрсытэту. У цяперашні час гэта адзіны ў Швэцыі ўнівэрсытэт мэдыцыны і іншых сумежных навук, такіх як стаматалёгія, таксікалёгія і фізыятэрапія.

Нобэлеўская асамблея Каралінскага інстытуту штогод вызначае ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі і мэдыцыне.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт інстытуту прызначае ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыялёгіі і мэдыцыны. Бальніцы Каралінскага ўнівэрсытэту, разьмешчаныя ў Сольна і Худынгэ, зьвязаныя з унівэрсытэтам як дасьледчая і адукацыйная ўстанова. Разам яны ўтвараюць акадэмічны навуковы цэнтар здароўя. Гэта адзін з найбуйнейшых цэнтраў у Швэцыі для падрыхтоўкі кадраў і правядзеньня дасьледаваньняў, на якія прыходзіцца 30 працэнтаў ад кошту мэдыцынскай падрыхтоўкі і 40 працэнтаў мэдыцынскіх акадэмічных дасьледаваньняў, праведзеных па ўсёй краіне. Хоць большасьць з мэдыцынскіх праґрам выкладаюцца на швэдзкай мове, частка праектаў для дактароў філязофіі праводзяцца на анґельскай мове.

Інстытут зьяўляецца сябрам Лігі эўрапейскіх навуковых унівэрсытэтаў. Па зьвестак Акадэмічнага рэйтынгу ўнівэрсытэтаў сьвету за 2008 год, інстытут займае 51 месца сярод лепшых навукова-дасьледчых унівэрсытэтаў у сьвеце, 11 — у Эўропе, і 1 месца — у Швэцыі.

Ён займае 18-е месца ў сьвеце ў галіне біялагічных і сельскагаспадарчых навук і 9 — у галіне клінічнай мэдыцыны й фармацыі.