Люндзкі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люндзкі ўнівэрсытэт
Lunds universitet
Галоўны будынак Люндзкага ўнівэрсытэту
Галоўны будынак Люндзкага ўнівэрсытэту
Лягатып
Лягатып
па-лацінску: Universitas Regia Lundensis[a]
Дэвіз Ad utrumque paratus
Дэвіз па-беларуску Гатовы да абедзьвюх[b]
Заснаваны 1666
Тып грамадзкі
Рэктар магніфікус Турб’ёрн фон Шанц
Колькасьць студэнтаў 41 000 (2015)
Колькасьць асьпірантаў 3000 (2015)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 55°42′20″ пн. ш. 13°11′36″ у. д. / 55.70556° пн. ш. 13.19333° у. д. / 55.70556; 13.19333Каардынаты: 55°42′20″ пн. ш. 13°11′36″ у. д. / 55.70556° пн. ш. 13.19333° у. д. / 55.70556; 13.19333
Горад Люнд
Краіна Швэцыя
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][1][2], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d] і Coalition for Advancing Research Assessment[d][4]
Вэб-сайт www.lu.se
Люндзкі ўнівэрсытэт на мапе Швэцыі
Люндзкі ўнівэрсытэт
Люндзкі ўнівэрсытэт
Люндзкі ўнівэрсытэт

Люндзкі ўнівэрсытэт (па-швэдзку: Lunds universitet, па-лацінску: Universitas Lundensis або па-лацінску: Universitas Gothorum Carolinae) — унівэрсытэт у горадзе Люнд на поўдні Швэцыі, заснаваны 19 сьнежня 1666 году, другі найстарэйшы ўнівэрсытэт на тэрыторыі сучаснай Швэцыі (быў чацьвёртым у тагачаснай Швэцыі).

У Люндзкім унівэрсытэце налічваецца 8 факультэтаў (з дадатковымі кампусамі ў гарадах Мальмё і Гэльсынгборг), на якіх навучаюцца 41 000 студэнтаў у межах 50 розных праграмаў (спэцыяльнасьцяў) і 800 асобных курсаў. Люндзкі ўнівэрсытэт уваходзіць у сусьветную сетку Universitas 21, якая аб’ядноўвае ўнівэрсытэты, у якіх праводзяцца шырокія навуковыя дасьледаваньні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад Люнд здаўна быў цэнтрам адукацыі, а таксама рэлігійным цэнтрам і рэзыдэнцыяй арцыбіскупа Даніі. Катэдральная школа (па-швэдзку: katedralsskolan) для падрыхтоўкі сьвятароў была заснаваная ў 1085 годзе і сёньня гэта адна з найстарэйшых школаў Скандынавіі. Ужо ў 1425 годзе была заснавана навучальная ўстанова (г.зв. studium generale) ў якой можна было атрымаць ступень бакаляўра. Яна была зачынена ў 1536 годзе ў сувязі з Рэфармацыяй.

Пасьля заключэньня ў 1658 годзе Роскільскага міру, правінцыя Сконэ перайшла ў валоданьне швэдзкай кароны, і ў 1666 годзе кароль Карл XI заснаваў Люндзкі ўнівэрсытэт. Ён стаў чацьвёртым унівэрсытэтам у тагачаснай Швэцыі, пасьля ўнівэрсытэту Грайфсвальду (1456, цяпер у Нямеччыне), Ўпсальскага ўнівэрсытэту (1477) і Academia Gustaviana (1632, цяпер у Эстоніі).

Унівэрсытэт быў названы па-лацінску: Academia Carolina ў гонар караля Швэцыі Карла X Густава. Гэтая назва фармальна выкарыстоўвалася да канца XIX стагодзьдзя, калі яе зьмяніла назва «Люндзкі ўнівэрсытэт».

Ад заснаваньня ўнівэрсытэту ў ім дзейнічалі чатыры факультэты: юрыдычны, багаслоўскі, мэдычны і філязофскі. У канцы XVII стагодзьдзя колькасьць студэнтаў складала толькі 100 чалавек.

Вайна ў Сконэ 1676 году прывяла да закрыцьця ўнівэрсытэту, якое працягвалася да 1682 году. Унівэрсытэт быў нанова адкрыты дзякуючы рэгіянальным актывістам, але да XIX стагодзьдзя ён ня меў высокага статусу. Лекцыйных заляў было мала, а заняткі праводзіліся ў Люндзкім катэдральным саборы і прылеглай да яго капліцы. Плата прафэсараў была нізкай.

У 1716 годзе кароль Швэцыі Карл XII зрабіў Люнд сваёй пастаяннай рэзыдэнцыяй, паколькі не жадаў вяртацца ў Стакгольм. Ён заставаўся ў горадзе два гады. Горад і ўнівэрсытэт перажылі ўсплёск часовай увагі.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доўгі час Люндзкі ўнівэрсытэт меў толькі чатыры факультэты: мэдыцыны, права, тэалёгіі і філязофіі. З канца 19-га стагодзьдзя гэтая структура была зьменена. Сёньня ўнівэрсытэт мае 8 факультэтаў:[5][6]

  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт права
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт мэдыцыны
  • Факультэт гуманітарных навук і тэалёгіі
  • Вышэйшая тэхнічная школа (LTH)
  • Вышэйшая эканамічная школа
  • Факультэт мастацтваў з Вышэйшай школай мастацтва, музыкі і тэатру ў Мальмё

Акрамя таго, у структуру ўнівэрсытэту ўваходзяць:

  • Кампус Гэльсынгборг
  • Вышэйшая школа авіяцыі ў Юнгбюгэд

Выкладнікі і выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама Universitas Gothorum Carolinae
  2. ^ У сэнсе Да абедзьвюх рэчаў: да кнігі і мяча, т. б. да навукі і да абароны сваёй краіны

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Sverker Oredsson: Lunds universitet under andra världskriget. Motsättningar, debatter och hjälpinsatser. Lund 1996, ISBN 91-972850-0-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]