Перайсьці да зьместу

Virtual International Authority File

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Virtual International Authority File
Тып пошукавая сыстэма, электронны каталёг
Даступныя мовы ангельская
Уладальнік OCLC
Аўтар супольны праект чатырох бібліятэк
Пачатак працы 2012
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя не
Актуальны стан дзейны
Ліцэнзія Open Data Commons Attribution License[d][1]
VIAF.org

VIAF (па-ангельску: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[2]) — віртуальная сыстэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, зьвестак пра творы й іхніх аўтараў). Гэта супольны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк, які кіруецца Анлайнавым кампутарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC)[3]. VIAF зьяўляецца міжнародна прызнанай сыстэмай клясыфікацыі.

Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэсу ЗША і заснаваны ў 2000 року[4]. У ягонай распрацоўцы ўдзельнічалі некалькі найбуйнейшых сусьветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэсу ЗША[5][6].

У красавіку 1998 року Бібліятэка Кангрэсу ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэньня канцэптуальнага праекту, каб зьвязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сыстэму.

Кансорцыюм VIAF быў сфармаваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 году. Пагадненьне было падпісана на 69-й Генэральнай канфэрэнцыі IFLA, якая адбылася ў Бэрліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагадненьня пра кансорцыюм 5 кастрычніка 2007.

Гэтыя чатыры арганізацыі — LC, DNB, BnF і OCLC — узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыюме, маючы агульную адказнасьць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забесьпячэньня, а таксама бібліяграфічны зьмест зьвестак. Іншыя арганізацыі пазьней далучыліся да кансорцыюму, падаючы крынічныя файлы і досьвед для прасоўваньня VIAF.

У 2010 року сярод кіраўнікоў установаў пачаліся сур’ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасьці для VIAF. Пасьля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесьці VIAF да службы OCLC. У 2011 былі абмеркаваныя дэталі пераходу, і пасьля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 пачаўся гэты пераход.

Апісаньне праекту

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мэта сыстэмы — зьвязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND (раней PND для асоб), амэрыканскі LCCN, францускі BNF і іншыя) у адзіную сыстэму клясыфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама спасылаецца на арыгінальныя крыніцы. Зьвесткі знаходзяцца ў вольным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаныя для дасьледаваньняў і абмену праз фонды бібліятэк у электронным выглядзе. Узаемнае абнаўленьне ажыцьцяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).

Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя й іншыя артыкулы Вікіпэдыі.

Бібліятэкі-ўдзельнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
№ п.п. Фатаздымак Беларуская назва Назва на мове арыгіналу Разьмяшчэньне Краіна Код клясыфікацыі Прыклад паказальніка
1Інстытут адзінага каталёгу італьянскіх бібліятэкIstituto Centrale per il Catalogo UnicoРымІталіяICCUIT/ICCU/RAVV/088390
2Нямецкая нацыянальная бібліятэкаDeutsche NationalbibliothekФранкфурт-на-МайнеНямеччынаGNDDNB/11864291X
3Getty Research Institute(en)Getty Research InstituteЛос-Анджэлес, КаліфорніяЗШАJPGULAN/500327036
4Бібліятэка і Архіў КанадыBibliothèque et Archives CanadaАтава, АнтарыёКанадаLACLAC/0040H0370F
5Бібліятэка АлександрынаBibliotheca AlexandrinaАлександрыяЭгіпетEGAXAEGAXA/vtls000791617
6Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэкLibrary of Congress (NACO consortium)ВашынгтонЗШАLCCNn/79/068416
7 Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)国立国会図書館Токіё і КіётаЯпоніяNDLNDL/00458898
8Нацыянальная бібліятэка АўстралііNational Library of AustraliaКанбэраАўстраліяNLANLA/000036180076
9Нацыянальная бібліятэка ФранцыіBibliothèque nationale de FranceПарыжФранцыяBNFcb11926775j
10Нацыянальная бібліятэка Ізраілюהספרייה הלאומיתЕрусалімІзраільNLINLI/000131866
11Нацыянальная бібліятэка ПартугалііBiblioteca Nacional de PortugalЛісабонПартугаліяBNPPTBNP/56654
12Нацыянальная бібліятэка ГішпанііBiblioteca Nacional de EspañaМадрыдГішпаніяBNEBNE/XX933715
13Нацыянальная бібліятэка ШвэцыіKungliga BiblioteketСтакгольмШвэцыяSELIBRSELIBR/97268
14Нацыянальная бібліятэка ЧэхііNárodní knihovna České republikyПрагаЧэхіяNKCNKC/jn19981002230
15Нацыянальная бібліятэка імя СечэніOrszágos Széchényi KönyvtárБудапэштВугоршчынаNSZLNSZL/000000001730
16RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй ШвайцарыіRéseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer BibliothekverbundШвайцарыяRERORERO/vtls013481645
17Францускі бібліятэчны кансорцыюм унівэрсытэтаўSystème universitaire de documentationФранцыяSUDOCSUDOC/085948470
18Швайцарская нацыянальная бібліятэкаSchweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentaleБэрнШвайцарыяSWNLSWNL/vtls000204495
19NUKAT: Адзіны каталёг навуковых бібліятэк ПольшчыNUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowychВаршаваПольшчаNUKATNUKAT/n/94202820
20Ватыканская апостальская бібліятэкаBibliotheca Apostolica Vaticana-ВатыканBAVBAV/ADV10242315
21BIBSYSBIBSYSТронгэймНарвэгіяBIBSYSBIBSYS/x90952390
22Флямандзкія публічныя бібліятэкіFlemish Public LibrariesБрусэльБэльгіяBIBNETBIBSYS/x90952390
23Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэкаDanish Library CenterКапэнгагенДаніяВBС8709791159102x
24Латвійская нацыянальная бібліятэкаLatvijas Nacionālā bibliotēkaРыгаЛатвіяLNB-LNCLNB-LNC10-000012145
25Нацыянальная бібліятэка ПольшчыBiblioteka Narodowa w WarszawieВаршаваПольшчаNLPNLP-a21143511
26Бібліятэка КаталёнііBiblioteca de CatalunyaБарсэлёнаГішпаніяBNCBNC-a10604303
27Нацыянальная бібліятэка ЛюксэмбургуBibliothèque nationale de LuxembourgЛюксэмбургЛюксэмбург

Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэставаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
№ п.п. Фатаздымак Беларуская назва Назва на мове арыгіналу Разьмяшчэньне Краіна Код клясыфікацыі Прыклад паказальніка
1Расейская дзяржаўная бібліятэкаРоссийская государственная библиотекаМаскваРасеяRSLRSL/nafpn-000084026
2Каралеўская нацыянальная бібліятэка НідэрляндаўKoninklijke BibliotheekГаагаНідэрляндыNTANTA/068808658
3Нацыянальная бібліятэка Сынгапуру国家图书馆管理局-СынгапурNLBNLB/18487957
4Нацыянальная бібліятэка Лівануالمكتبة الوطنية‎‎БэйрутЛіванLNLLNL/33485
5ПэрсэйPerseusунівэрсытэт Тафтса (таварыства Макса Плянка)ЗША (Нямеччына)PERSEUSPERSEUS/author.236.1
6ВікіпэдыяWikipediaСан-ФранцыскаЗШАWikipedia
7Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных назваўInternational Standard Name IdentifierЛёнданВялікабрытаніяISNIISNI/0000 0001 2137 6443
8Нацыянальная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка ЗаграбуNacionalna i sveučilišna knjižnica u ZagrebuЗаграбХарватыя
92 недакумэнтаваныя праекты
  1. Basic Register of Thesauri, Ontologies & Classifications, Basel Register of Thesauri, Ontologies & Classifications / пад рэд. A. Ledl, H. Papatheodorou, Z. Park, C. Gnoli, A. P. i. Serra, H. HeddenVerbundzentrale des GBV, 2013.
  2. http://www.gpntb.ru/win/inter-events/crimea2005/disk/140.pdf
  3. About OCLC. OCLC. Праверана 2010-03-18 г. Архіўная копія ад 2012-09-16 г.
  4. Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority File // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti, DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»
  5. Michael Kelley, Meredith Schwartz. VIAF service transitions to OCLC // Library Journal. — Media Source, 2012. — Т. 137. — № 8. — С. 16.
  6. VIAF. OCLC. Праверана 10 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]