Варшаўская губэрня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варшаўская губэрня
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Варшава
Дата ўтварэньня 1844
Насельніцтва
Плошча
  • 15 359,2 вярста²
Месцазнаходжаньне Варшаўскай губэрні
Мапа Варшаўскай губэрні
{{{Назва}}}, мапа
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Варшаўская губэрня (па-польску: Gubernia warszawska) — губэрня ў Царстве Польскім у складзе Расейскай імпэрыі (1844—1917), была створана ў 1844 годзе ў выніку аб’яднаньня Мазавецкай і Каліскай губэрняў. Губэрнскі горад Варшава.

У 1867 г. тэрыторыя Варшаўскай губэрні былі падзелены на больш дробныя: новую Варшаўскую губэрню, адноўленую Каліскую губэрню і зноў створаную Петркакоўскую губэрню.

У адміністрацыйным дачыненьні падзялялася на 12 уездаў: Варшаўскі, Блонскі, Влоцлаўскі, Гасьцінінскі, Гроецкі, Кутноўскі, Ловічскі, Няшаўскі, Новамінскі, Радзімінскі, Скернявіцкі і Сохачэўскі. У 1893 г. да губэрні былі далучаныя паветы Плонскі (ад Плоцкай губэрні) і Пултускі (ад Ломжынскай губэрні).

Паводле перапісу 1897 году, насельніцтва налічвала 1 983 689 чал. (983 895 мужчын і 949 794 жанчын), зь іх у гарадах — 794 577 чал. Палякі — 73%, жыды — 16%, расейцы — 5,5%; немцы — 4%. У польскім насельніцтве вылучаліся этнічныя групы — куявы (навакольлі Бржэсць-Куяўска), мазуры (уздоўж Віслы), ленчыцане і вялікапаляне. У 1888 годзе ў губэрні меўся 31 праваслаўны храм, 333 набажэнскіх будынка каталіцкага веравызнаньня, значны лік лютэранскіх цэркваў, 220 жыдоўскіх набажэнскіх будынкаў, 1 мячэць.

На тэрыторыі губэрні да 1900 году мелася каля 500 буйных фабрык і заводаў, на якіх працавала каля 35 000 працоўных. Асноўныя галіны прамысловасьці: цукровая, машынабудаўнічая, гарбарная, гарэлкавая, шоўкапрадзільная, вытворчасьць мэблі і дрэваапрацоўка, хімічная вытворчасьць, вытворчасьць дроту і цьвікоў, металаапрацоўка і мукамольная вытворчасьць.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Губэрня падзялялася паветы:

  • Варшаўскі павет
  • Блонскі павет
  • Влоцлаўскі павет
  • Гасьцінінскі павет
  • Гроецкі павет
  • Кутноўскі павет
  • Ловічскі павет
  • Няшаўскі павет
  • Новамінскі павет
  • Радзімінскі павет
  • Скернявіцкі павет
  • Сохачэўскі павет

У 1893 годзе далучаны:

  • Плонскі павет
  • Пултускі павет

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]