Вікіпэдыя:Галасаваньні/Пагадненьне па назвах артыкулаў v1.1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Прапанова ня прынятая

Прыняцьце ў якасьці правіла ўдакладненай і дапоўненай рэдакцыі «Пагадненьняў па назвах артыкулаў»

  1. Арыгінальная вэрсія
  2. Новая вэрсія
  • Галасаваньне праводзіцца з 23.09.2008 па 07.10
  • Арганізатар: Cesco

Галасаваньне[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

  1. Прапаную і падтрымліваю --Cesco 16:57, 23 верасьня 2008 (UTC)

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

    • Супраць выкарыстаньня скарачэньняў у назвах спартыўных клюбаў. Футболы і хакеі (ці гакеі?) бываюць розныя. Дый назва артыкула месіць быць зразумелая без дадатковага слоўніка скарачэньняў.
    • Мяркую, што слушным будзе абмяркоўваць падобныя праекты перад тым, як ставіць на галасаваньне.
    • EugeneZelenko 13:42, 24 верасьня 2008 (UTC)
  • Супраць У пададзеным варыянце немагчыма прыняць усе пункты адзіным пакетам, бо асобныя пункты дастаткова спрэчныя. Збольшага з усімі я згодны, але катэграычна супраць пункту з абрэвіятурамі: усе без выключэньняў абрэвіятуры мусяць быць перанакіраваньнямі на артыкул з разгорнутай назвай. Таксама супраць пункту з спартовымі камандамі, гіерархія мусіць быць наступнай: Дынама, удакладняем горад у выпадку некалькіх камандаў з такой назвай — Дынама Менск, удакладняем від спорту, калі ізноў ёсьць супадзеньні — Дынама Менск (гандбольны клюб). Ёсьць нязначныя заўвагі і па іншых пунктах, але яны мусяць абмяркоўвацца асобна. --Red_Winged_Duck 13:41, 25 верасьня 2008 (UTC)

Устрымліваюся[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

На маю думку, варта абмяркоўваць кожны пункт асобна, а пасьля ўсё разам яшчэ раз. Мае меркаваньні па ўсіх адрозных пунктах:

Было Стала Меркаваньне
Пагадненьні па назвах артыкулаў Найменьне артыкулаў Супраць, бо слова найменьне азначае не дзеяньне, а назоўнік, таму не перадае сэнс
не абавязковыя, але вельмі пажаданыя правілы абавязковыя правілы Не падтрымліваю, таму што прапанаваныя правілы не зьяўляюцца вычарпальнымі. Заўжды знойдзецца выключэньне, якое не падпадзе пад правілы — і што рабіць? Прыклад: Velcom. Згодна карпаратыўнага стылю назва пішацца з малой літары
- *Артыкулы пра людзей называюцца Імя Прозьвішча, напр.: Зянон Пазьняк Згодны
- **У выпадку існаваньня некалькіх асобаў з аналягічным імем, дадаецца Імя па бацьку: напр.: Уладзімер Уладзімеравіч Навумаў Згодны
- ***У выпадку адсутнасьці ў асобы імені па бацьку, у дужках дадаецца ўдакладняючая частка, напр.: Тоні Адамс (футбаліст) Згодны
- * Выключэньні маюць мейсца ў выпадках, калі абрэвіятурная форма мае больш ужывальны статус, напр.: ЮНЭСКО, НАТО. Супраць у такой фармулёўцы, бо ў рэшце рэшт, што такое больш ужывальны статус?
- * Назовы каманд павінны прыводзіцца ў беларускай транскрыпцыі. З назову ў арыгінальным напісаньні рэкамендуецца зрабіць перанакіраваньне. Прыклад: АС Рома — назоў асноўнага артыкула, A.S. Roma — перанакіраваньне. Згодны
- * Калі асноўны назоў каманды супадае з назовам іншага аб'екта, сьпераду назову ставіцца абрэвіятура, для футбольных клюбаў - гэта ФК, для хакейных - ХК і г.д., напр.: Арсэнал - ФК Арсэнал Хутчэй супраць. Думаю, больш дарэчным было б футбольны клюб у дужках пасьля назвы
- * Калі ў адным відзе спорту існуе некалькі аднайменных каманд з розных гарадоў, пасьля назвы клюбу азначаецца геаграфічнае ўдакладненьне, напрыклад Дынама Менск і Дынама Масква Згодны
- ** Калі у розных відах спорту існуе некалькі аднайменных каманд, сьпераду назвы і геаграфічнага ўдакладненьня (калі патрэбна) ставіцца абрэвіятура, якая гаворыць аб прыналежнасьці каманды да таго або іншага віду спорту, напр.: ФК Дынама Менск, ХК Дынама Менск Хутчэй супраць. Думаю, больш дарэчным было б футбольны клюб у дужках пасьля назвы
- Арыгінальныя назвы варта перадаваць у нязьменным выглядзе ў такіх выпадках: * тэхнічныя скарачэньні ды абрэвіятуры: DVD, NTSC, PAL, MP3 Згодны
- * лацінскія фразы і назвы: De jure, Persona non grata, Status quo Пакуль пад сумневам
- * міжнародныя кампаніі і прадукты: IBM, Google, Windows, Microsoft, BMW, Porsche, Nokia Збольшага згодны, але не падтрымліваю ў прапанаваным выглядзе. Патрэбны дадатковы разгляд выключэньняў. Напрыклад «Мілавіца» прасоўвае свой брэнд за мяжой пад назвай «Milavitsa» — міжнародны прадукт. Але гэта не азначае, што назва мусіць быць «Milavitsa».
- * кампутарныя тэрміны, назвы ды абрэвіятуры: IP, Telnet, Wake-on-LAN, PHP, .ru, QuickTime, BASIC, Apache, Mac OS Збольшага згодны, але не падтрымліваю ў прапанаваным выглядзе. Патрэбны дадатковы разгляд выключэньняў і засвоеных тэрмінаў. Напрыклад «Скрыншот» альбо «Баг». Ня думаю, што назвы Screenshot і Bug будуць лепшымі за беларускія адпаведнікі
- * назвы музычных гуртоў, лэйблаў, музычных альбомаў (або адпаведныя абрэвіятуры): Pink Floyd, Slipknot, The Beatles, Deftones Згодны
- Для артыкула з лацінскай назвай у выпадку наўнасьці пашыранага транскрыбаванага або перакладнага варыянту напісаньня варта стварыць шэраг адпаведных перанакіраваньняў, напр.: СьліпкнотSlipknot; БітлзThe Beatles. Згодны
- * Назвы газэт, часопісаў ды іншых СМІ, напр.: Советская Белоруссия, Maxim. Згодны, бо ўласная назва
- У артыкуле зь іншамоўнай назвай у першым радку - пасьля асноўнай назвы, у дужках - абавязкова павінны быць пададзеныя транскрыпцыя і пераклад беларускай мовай. Згодны

Калі цалкам у такім выглядзе, у якім прапануецца, то супраць. zedlik 16:29, 24 верасьня 2008 (UTC)

Цікава, а чаму прадмет галасаваньня зьмяняецца па ходу галасаваньня? --EugeneZelenko 14:03, 25 верасьня 2008 (UTC)