Deftones

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Deftones
Deftones live brixton academy 2007.jpg
Канцэрт 14 красавіка 2007 у Brixton Academy (Лёндан)
Інфармацыя
Гады 1988 - зараз
Адкуль Сьцяг ЗША Сакрамэнта, Каліфорнія, ЗША
Мова ангельская
Жанр альтэрнатыўны мэтал, альтэрнатыўны рок
Выдавец Warner Music, Maverick Records
Зьвязаныя праекты Team Sleep, Phallucy, Decibel Devils, Kush
Афіцыйная старонка http://www.deftones.com/
Удзельнікі Стывэн Карпэнтэр
Эйб Канінгэм
Фрэнк Дэльгада
Чына Марэна
Sergio Vega
Былыя ўдзельнікі Чы Чэнг

Deftonesальтэрнатыўны гурт з Сакрамэнта, Каліфорнія, ЗША.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Deftones уваходзяць Чына Марэна, Чы Чэнг, Эйб Канінгэм, Стывэн Карпэнтэр і Фрэнк Дэльгада. Апошні стаў паўнавартасным чальцом групы толькі пачынаючы з трэцяга студыйнага альбома «White Pony» (2000), які на дадзены момант шматлікімі лічыцца найбольш пасьпяховым рэлізам гурта. Першы альбом «Adrenaline» выйшаў у 1995, на год пазьней дэбютнай кружэлкі Korn. Гэтыя гурты лічацца заснавальнікамі ню-мэтала і, хоць Korn застаюцца куды больш камэрцыйна выгодным праектам, менавіта стылістыка і манэры Deftones былі перапрацаваныя Limp Bizkit (гурт нярэдка выяўляла ўдзячнасьць Deftones «за натхненьне» як у сваіх буклетах, так і ў некаторых тэкстах песень) і Linkin Park, самымі на дадзены момант запатрабаванымі калектывамі падобнага роду. І калі першыя выконвалі на канцэртах «7 Words» (з дэбютнай кружэлкі), то другія — «My Own Summer» (альбом «Around the Fur», 1997). Падчас запісу альбому "Эрас" (па-ангельску: Eros) бас-гітарыст гурту трапіў у аварыю і не змог больш працаваць. Безь яго гурт не стаў працягваць працу і вырашыў запісаць цалкам новы вальбом.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата рэлізу Назва
1 кастрычніка, 1995 Adrenaline
28 кастрычніка, 1997 Around the Fur
20 чэрвеня, 2000 White Pony
20 траўня, 2003 Deftones
31 кастрычніка, 2006 Saturday Night Wrist
4 траўня 2010 Diamond Eyes
13 лістапада 2012 Koi No Yokan

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Deftonesсховішча мультымэдыйных матэрыялаў