Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў/Праект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Найменьне артыкулаў — абавязковыя правілы, згодна зь якімі трэба ствараць загалоўкі артыкулаў. Калі прытрымлівацца сыстэматычнага падыходу да назваў, гэта палягчае стварэньне спасылак паміж артыкуламі, памяньшае колькасьць рэдырэктаў (пустая старонка, якая зьмяшчае толькі спасылку на іншую старонку, дзе ўжо знаходзіцца сам артыкул).

  • Першая літара назвы - вялікая. Астатнія словы (калі ў назьве іх некалькі) - з малой (за выключэньнем уласных імён, натуральна) праз прагал, гл. напрыклад: Як ствараць артыкул.
  • Назоўны склон, адзіночны лік. Акрамя выпадкаў, калі слова мае толькі множную форму, калі мае сэнс адрозьніць артыкул пра адзін аб'ект і пра сукупнасьць, групу аб'ектаў.
  • Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс).
  • Калі назва адпавядае некалькім (розным) сэнсам, зьявам, аб'ектам - варта стварыць адну абагульняючую старонку з гэтай назвай, і пералічыць там спасылкі на больш дэталёвыя. Назвы такіх складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках. Напрыклад, агульны артыкул: Сыстэма можа спасылацца на Сыстэма (палітычная), Сыстэма (роўнасьцяў), ігд.
  • Назвы артыкулаў пра нейкі твор - без двухкосься і без удакладняльнага слова: Песьня пра зубра, а не паэма Песьня пра зубра і не "Песьня пра зубра".
  • Ня трэба закладаць у назву гіерархію паняткаў, напрыклад: Беларуская зборная па хакею, а не Беларускі хакей: зборная.
  • Ня трэба ўжываць у назве розных службовых сымбаляў, як: |, *, &, +, {, }, [, ].

Артыкулы пра даты

[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы пра людзей

[рэдагаваць крыніцу]

Калі існуе артыкул пра асобу ў адным фармаце, магчыма стварыць перанакіраваньне (па-ангельску: redirect) - старонку з назвай у іншым фармаце.

Абрэвіятуры

[рэдагаваць крыніцу]
  • Асноўны артыкул зьмяшчаецца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраваньне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка.
  • Выключэньні маюць мейсца ў выпадках, калі абрэвіятурная форма мае больш ужывальны статус, напр.: ЮНЭСКО, НАТО.

Артыкулы пра спартыўныя каманды

[рэдагаваць крыніцу]
  • Назовы каманд павінны прыводзіцца ў беларускай транскрыпцыі. З назову ў арыгінальным напісаньні рэкамендуецца зрабіць перанакіраваньне. Прыклад: АС Рома — назоў асноўнага артыкула, A.S. Roma — перанакіраваньне.
  • Калі асноўны назоў каманды супадае з назовам іншага аб'екта, сьпераду назову ставіцца абрэвіятура, для футбольных клюбаў - гэта ФК, для хакейных - ХК і г.д., напр.: Арсэнал - ФК Арсэнал
  • Калі ў адным відзе спорту існуе некалькі аднайменных каманд з розных гарадоў, пасьля назвы клюбу азначаецца геаграфічнае ўдакладненьне, напрыклад Дынама Менск і Дынама Масква
    • Калі у розных відах спорту існуе некалькі аднайменных каманд, сьпераду назвы і геаграфічнага ўдакладненьня (калі патрэбна) ставіцца абрэвіятура, якая гаворыць аб прыналежнасьці каманды да таго або іншага віду спорту, напр.: ФК Дынама Менск, ХК Дынама Менск

Іншамоўныя назвы

[рэдагаваць крыніцу]

Арыгінальныя назвы варта перадаваць у нязьменным выглядзе ў такіх выпадках:

Для артыкула з лацінскай назвай у выпадку наўнасьці пашыранага транскрыбаванага або перакладнага варыянту напісаньня варта стварыць шэраг адпаведных перанакіраваньняў, напр.: СьліпкнотSlipknot; БітлзThe Beatles.

У артыкуле зь іншамоўнай назвай у першым радку - пасьля асноўнай назвы, у дужках - абавязкова павінны быць пададзеныя транскрыпцыя і пераклад беларускай мовай.