Умеа
| Умеа швэдз. Umeå | |||
| Населены пункт | |||
Ратуша Умеа | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Ляндскап | Вэстэрботэн | ||
| Лэн | Вэстэрботэн | ||
| Камуна | Умеа | ||
| Першыя згадкі | 1314 | ||
| Дата заснаваньня | 1622 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 34,15 км²[1] | ||
| Вышыня НУМ | 12 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 63°49′32″ пн. ш. 20°15′49″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | ▲ 83 249 чал. (2015) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 090 | ||
| Паштовы індэкс | 90X XX | ||
| Узнагароды | |||
| Сайт | www.umea.se | ||
| Умеа на мапе Швэцыі Умеа | |||
У́меа (па-швэдзку: Umeå) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстэрботэн. Насельніцтва — 83 249 жыхароў (па стане на 2015 год; найбуйнейшы паводле колькасьці насельніцтва горад Паўночнай Швэцыі і дванаццаты сярод найбуйнейшых гарадоў краіны). У горадзе працуе самы буйны ў паўночнай Швэцыі ўнівэрсытэт. Пры ўнівэрсытэце працуе шпіталь. Умеа зьяўляецца цэнтрам мэдычных дасьледаваньняў у Швэцыі. Умеа быў абраны культурнай сталіцай Эўропы на 2014 год (разам з Рыгай).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Умеа ўпершыню згадваецца пад 1314 і паўторна пад 1320 годам. У XV стагодзьдзі Умеа, як і ўвесь Норлянд актыўна калянізуецца швэдамі і становіцца важным гандлёвым цэнтрам. Свае першыя гарадзкія прывілеі Умеа атрымаў у 1588 годзе, калі ён яшчэ знаходзіўся за 5 км на захад ад сучаснага цэнтру гораду. Аднак ужо ў 1590 годзе рака Ўмеэльвэн выйшла зь берагоў і затапіла горад: ён часова прыходзіць у заняпад. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф адпраўляе свайго прадстаўніка Уляфа Бурэ з мэтай аднавіць горад на больш высокім месцы. Ужо праз год Умеа зноў атрымаў гарадзкі прывілей, а ў 1637 годзе становіцца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстэрботэн. Цікава, што насельніцтва гораду складала ў гэты час усяго сорак чалавек! У 1646 Умеа атрымаў канчатковыя гарадзкія прывілеі. З 1714 па 1721 гады (у ходзе Вялікай Паўночнай вайны) горад шматразова быў спалены расейцамі, якія займалі горад і пазьней — у 1809 годзе. Напрыканцы XIX стагодзьдзя дагэтуль пераважна драўляны горад быў мадэрнізаваны, у ім зьявіліся шырокія вуліцы, уздоўж якіх былі высаджаны бярозавыя алеі. З гэтага часу горад атрымаў мянушку «Горад бяроз». У 1965 годзе ў Умеа быў заснаваны першы ў Норляндзе ўнівэрсытэт: з таго часу насельніцтва гораду больш чым падвоілася.
Выдатныя мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Царква Бакенчурка (1501—1508 гады)
- Нэагатычная Гарадзкая царква (1894)
- Ратуша (1890)
- Музэй лэну Вэстэрботэн
- Парк скульптураў Умэдален
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Умеа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.