Конрад Войдатавіч
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1360-я |
| Памёр | верасень 1390 |
| Род | Гедзімінавічы |
| Бацькі | Войдат |
Конрад Войдатавіч (1360-я — верасень 1390) — літоўскі князь.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[3] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[4], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[5], германскага rad- 'рада'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Konrad, Konrat, Kunrod, Kunrot[7].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага княскага роду, сын Войдата.
У 1390 годзе браў удзел у супольнай аблозе крыжакамі і Вітаўтам Вільні, у час якой яго параніла стрэлам з бамбарды. Празь некалькі тыдняў памёр ад гэтай раны ў Прусіі.
Меў жонку, але яе імя невядомае, як і тое, ці меў дзяцей.
Польскі гісторык XV ст. Ян Длугаш атаясамліваў Конрада з сынам Кейстута Таўцівілам (які меў каталіцкае імя Конрад), што ўсталявалася ў гістарыяграфіі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 373—374.
- ↑ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 116—117.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
- ↑ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 278.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7