Возера радасьці (фільм)
Возера радасьці | |
па-беларуску: Возера радасці па-ангельску: Lake of Happiness | |
Жанр | мок’юмэнтары[d] і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | раман |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Аляксей Палуян[1] |
Мастак | Кірыл Галіцкі[d][1] |
Дата выхаду | 2019[2] |
Працягласьць | 30 хвіліна[2] |
Краіна | |
Мова | беларуская мова[3] |
Старонка на IMDb |
«Во́зера ра́дасьці» — беларускі кароткамэтражны беларускамоўны мастацкі фільм рэжысэра Аляксея Палуяна, зьняты ў 2019 годзе[4].
У здымачную каманду ўвайшлі кінапрафэсіяналы зь Нямеччыны, Ірану, Грузіі, Украіны, Шатляндыі і Баўгарыі. Фільм створаны па матывах аднайменнага раману Віктара Марціновіча[5].
Сусьветная прэм’ера стужкі адбылася на сусьветным кінафэстывалі кароткамэтражных фільмаў у францускім Клермон-Фэране[6]. Беларуская прэзэнтацыя «Возера радасьці» адбылася 13 лістапада 2019 году ў кінатэатры «Масква»[7][8].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае сьмерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае зьбегчы і вярнуцца дадому.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яся — Анастасія Пляц
- Ігар Сігоў
- Аляксандар Прымшыц
- Сьвятлана Анікей
- Алесь Малчанаў
- Дзяніс Тарасенка
- Алена Зуй-Вайцяхоўская
- Тацьцяна Мархель
Здымачная група
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- рэжысэр — Аляксей Палуян
- саўндтрэк — «Vuraj»
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм атрымаў тры ўзнагароды гішпанскага FICBUEU (у тым ліку «Найлепшая актрыса»), прыз «За найлепшую рэжысуру» на кінафэстывалі ў грэцкай Драме, дзьве ўзнагароды кінафэстывалю ў Нэвадзе, прыз у намінацыі «Найлепшы кароткамэтражны фільм» нямецкай кінапрэміі «Hessen Film Awards»[9][10]. 2 лістапада 2020 году фільм перамог на амэрыканскім кінафэстывалі «LA Shorts» і мае пэрспэктывы на «Оскар-2021».
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тое, што фільм зроблены па такіх галівудзкіх лякалах, адначасова і моцны, і слабы бок. Моцны, бо гэта тое, чаго шмат хто чакае, а слабы — бо гэта ўсё-такі не пошук нейкай арыгінальнай кінамовы.[11] | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о https://web.archive.org/web/20201027165127/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/lake-of-happiness.13745
- ^ а б filmportal.de — 2005.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Кіно «Возера радасці» прэзентуюць беларусам 13 лістапада // 34mag22.10.2019 г. Праверана 2020-01-05 г.
- ^ Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра «Возера радасці» апускаюцца рукі // Еўрапейскае радыё для Беларусі10/12/2019 г. Праверана 2020-01-05 г.
- ^ Возера радасці (12+) // CityDog.by Праверана 2020-01-05 г.
- ^ Фільм па кнізе Віктара Марціновіча ідзе ў пракат // Беларускае Радыё Рацыя Праверана 2020-01-05 г.
- ^ Фільм «Возера радасці» возьме ўдзел у галоўным амерыканскім кінафестывалі кароткага метра // «Наша Ніва»29.05.2019 г. Праверана 2020-01-05 г.
- ^ Хутка ў пракаце беларускамоўны фільм «Возера радасці» паводле кнігі Марціновіча — квіткі на прэм’еру яшчэ ёсць // «Наша Ніва»02.11.2019 г. Праверана 2020-01-05 г.
- ^ «Возера радасці» Аляксея Палуяна выйшла ў айчынны пракат // «Белсат»14.11.2019 г. Праверана 2020-01-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Возера радасці»(недаступная спасылка) на сайце «TUT.BY»
- Афіцыйны трэйлер фільма на YouTube