Перайсьці да зьместу

Мастацкі фільм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мастацкі фільм — тое ж, што гульнявы фільм, то бок твор кінамастацтва, які палягае на зьмесьце, увасобленым у сцэнары і зразумелым рэжысэрам з дапамогай акторскай гульні, рэжысэрскага, апэратарскага і іншых мастацтваў.

У больш агульным значэньні пад мастацкім фільмам разумеецца стужка як выраб мастацкай творчасьці, які ствараецца ня толькі з дапамогай акторскай гульні, але любымі іншымі папярэдне падрыхтаванымі сродкамі, напрыклад, з дапамогай сродкаў мультыплікацыі. Такі фільм можа быць створаны і ў формах дакумэнтальнага[1] і навукова-папулярнага фільма.

  • Художественный фильм // «Кино: Энциклопедический словарь» / С. И. Юткевич. — М.: Савецкая энцыклапедыя, 1987. — 640 с.
  • Художественный фильм // «Кинословарь» / С. И. Юткевич. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 2 М-Я. Дополнения, указатель. — 1424 с.
  • Власов М. П. «Виды и жанры киноискусства». — М.: Знание, 1976. — С. 22. — 112 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]