Аляксей Палуян
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Палуян.
Аляксей Палуян | |
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1989 |
---|---|
Месца нараджэньня | Баранавічы, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі |
Занятак | рэжысэр |
Гады дзейнасьці | з 2013 |
Узнагароды | шмат |
IMDb | ID nm8667793 |
Аляксе́й Палуя́н (18 кастрычніка 1989, Баранавічы) — беларускі кінарэжысэр дакумэнтальных і мастацкіх фільмаў, удзельнік міжнародных кінафэстываляў.
Скончыў баранавіцкую гімназію №4. У 2012 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 2013 годзе паступіў на факультэт кіно і тэлебачаньня Акадэміі мастацтваў у Касэлі ў майстэрню Яны Друзь.
Ягоны фільм «Возера радасці» зьняты ў 2017 годзе па рамане вядомага беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча, з моманту яго сусьветнай прэм’еры на фэстывалі ў Клермон-Фэране (адзін з буйнейшых фэстываляў кароткага мэтру ў сьвеце) атрымаў Гран-пры на кінафестывалі ў Лос Анджэлесе (ЗША) і быў кваліфакаваны на Оскар 2021, а таксама быў вылучаны кандыдатам на Эўрапейскую кінаакадэмію.[1].
Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2021 - Кураж
- 2019 - Возера радасьці
- 2018 - Парушэньне спакою
- 2017 - Край жанчын
- 2015 - Вяртаньне
- 2013 - Сафія
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За фільм "Возера радасьці"
- 2020 - Гран-пры і кваліфікацыя на Оскар 2021 на кінафестывалі ў Лос Анджэлесе (ЗША), LA Shorts International Film Festival
- 2020 - лепшы кароткамежны фільм на міжнародным кінафестывалі ў Трыесце (Італія), Trieste Film Festival
- 2020 - узнагарода "Silber EGG" міжнароднага кінафестывалю Эміра Кустурыцы ў Кюстэндорфе (Сербія), Küstendorf Film and Music Festival
- 2020 - лепшы кароткаметражны фільм на кінафестывалі цэнтральна- і ўсходняэўрапейскага кіно ў Люксембургу, Central and Eastern European Film Festival CinEast
- 2019 - вылучэнне фільма кандыдатам на Эўрапейскую Кінаакадэмію 2020 на міжнародным кінафестывалі ў Лёйвен (Бельгія), Leuven International Short Film Festival
- 2019 - узнагарода "Лепшы рэжысэр" на міжнародным кінафестывалі кароткамэтражны фільмаў у Драме (Грэцыя), Drama International Short Film Festival
- 2019 - перамога на нямецкай кінапрэміі Hessen Film Awards у намінацыі «Лепшы кароткамэтражны фільм» [2]
- 2019 - галоўная ўзнагарода 19-га фэстывалю Nevada Сity Film Festival у ЗША[3]
- 2019 - намінацыя на Нямецкую Кінаакадэмію, German Short Film Award 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Фільм баранавіцкага рэжысёра, што сабраў мноства ўзнагарод у Еўропе, пакажуць у Баранавічах. Чытайце, калі і дзе, Intex-press, 12-11-2019
- ^ Фильм барановичского режиссера выиграл кинопремию в Германии, Intex-press, 20-10-2019
- ^ «О награде узнал от коллеги». Фильм барановичского режиссера победил в двух номинациях на международном кинофестивале в США, Intex-press, 5-9-2019
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная старонка
- Аляксей Палуян на imdb.com
- Аляксей Палуян на Кінапарк
- Баранавіцкі рэжысёр, чый фільм можа патрапіць на «Оскар», расказаў пра будучыню Беларусі і беларускага кіно, Intex-press, 24-01-2019