Перайсьці да зьместу

Сіндзі Кагава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сіндзі Кагава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1989(1989-03-17)[1][2] (36 гадоў)
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэрэза Осака[d]
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2010 Сэрэза Осака[d] 125 (55)
2010—2012 Барусія Дортмунд 49 (21)
2012—2014 Манчэстэр Юнайтэд 38 (6)
2014—2019 Барусія Дортмунд 99 (20)
2018 Барусія Дортмунд II 1 (0)
2019 Бэшыкташ 14 (4)
2019—2020 Рэал Сарагоса 33 (4)
2021 ПАОК 6 (0)
2022—2023 Сынт-Тройдэн 18 (2)
2023—4 Сэрэза Осака[d] 69 (5)
Зборныя
2006—2008 Японія (да 20)[d] 4 (0)
2008 Японія (да 23)[d] 3 (0)
2008—2019 Японія 97 (31)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2025.

Сі́ндзі Каґа́ва (па-японску: 香川 真司; нар. 17 сакавіка 1989 году, Кобэ, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэрэза Осака» і нацыянальнай зборнай Японіі. Пераможца Кубка Азіі 2011 году.

У 12 гадоў Сіндзі быў запрошаны ў акадэмію Міягі, адкуль у 16 гадоў перайшоў у клюб «Сэрэза Осака». Стаў першым японскім футбалістам, якія падпісаў прафэсійны кантракт да заканчэньня школы. У 2010 годзе дэбютаваў у Джэй-лізе, згуляўшы 11 матчаў і забіўшы 7 мячоў.

Выдатны старт у «Сэрэса Осака» ўмацаваў пазыцыю дортмундзкай «Барусіі» ў тым, што Сіндзі зможа ўзмацніць клюб. 1 ліпеня 2010 году стала вядома, што клюбы дамовіліся паміж сабой на трансфэр. 12 ліпеня Сіндзі падпісаў кантракт з дортмундцамі тэрмінам на тры гады[3]. У гульнях за нямецкі клюб стаўся адным зь лідэраў каманды.

5 чэрвеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Кагавы ў ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. 22 чэрвеня футбаліст прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў Манчэстэры, атрымаў дазвол на працу й падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[5]. 20 жніўня дэбютаваў за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы супраць «Эвэртана»[6].

Улетку 2014 году вярнуўся ў Нямеччыну, бо ў «Манчэстэр Юнайтэд» гэтак ня здолеў замацавацца.

24 траўня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Японіі таварыскім матчам супраць зборнай Кот-д’Івуару, які завяршыўся перамогай японцаў зь лікам 1:0.

«Барусія»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

ПАОК:

Японія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]