Абухаўшчына (Гомельская вобласьць)
| Абухаўшчына лац. Abuchaŭščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Каленкавіцкі |
| Сельсавет | Юравіцкі |
| Першыя згадкі | перад 1670 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°52′29″ пн. ш. 29°32′19″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2345 |
| СААТА | 3223882020 |
| Нумарны знак | 3 |
| Абухаўшчына на мапе Беларусі ± Абухаўшчына | |
Абу́хаўшчына[1] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юравіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Найранейшыя пакуль згадкі пра паселішча сустрэтыя ў рэестры трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году, у якім сказана, што пан Базыль Абуховіч выплачваў з 14 дымоў з добраў сваіх Сядзельнікаў, Акунінкі, Нарозьняў (Narozniow) і часткі Абухаўшчыны 21 злоты[a], а пан Францішак Абуховіч з 5 дымоў у Трасьцянцы, Абухаўшчыне і Сядзельніках — 7 з паловай зл.[2].
У 1671 годзе пісар гродзкі мазырскі Базыль Абуховіч абвінавачваў у судзе стрыечнага брата Дамініка Абуховіча ў памкненьні на забойства і ўчыненьні пагрозаў на шляхецкі гонар і здароўе. Валодаў у Мазырскім павеце спадчыннымі маёнткамі Абухаўшчына, Глінішча, Сядзельнікі, Трасьцяніца і часткай Шарэйкаў[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Абухаўшчына — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4].

У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што сяло Абухаўшчына і хутар Засьценак належалі панам Абуховічам, «но ныне у Яна Оскирки по декрету[b]»[5].
У парэформавы пэрыяд Абухаўшчына адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці.
Паводле сьпісу землеўладальнікаў Менскай губэрні, у 1889 годзе двор Засьценак (разам з Абухаўшчынай) з 1795 дзесяцінамі ўгодзьдзяў належаў Альфрэду, сыну Каятана, Абуховічу[6].
На 1909 год у вёсцы Абухаўшчына налічвалася 44 двароў, 327 жыхароў, у аднадворным фальварку — 12 жыхароў[7].
У 1911 годзе уладальнікам маёнтку Абухаўшчына ў 72072 дзесяціны, як і раней, заставаўся пан Альфрэд Абуховіч[8].
Згодна з матэрыяламі скразнога абсьледаваньня прыватнаўласьніцкіх гаспадарак Юравіцкай воласьці, у 1916 годзе маёнткам Засьценак, гаспадарча зьвязаным зь яго ж фальваркам Абухаўшчына, валодаў Станіслаў, сын Альфрэда[c], Абуховіч. Сям'я гаспадара складалася з 9 чалавек – 3 мужчын (усе работнікі)[e], 6 жанчын (3 работніцы). 1 мужчына на службе, 6 мужчын-работнікаў, зь якіх 1 бежанец (вайна), 12 жанчын, зь іх 4 работніцы. Усяго ў фальварку – 28 чалавек[9].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Абухаўшчына, аднак, у складзе Юравіцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы гэтмана Паўла Скарападзкага[10].
Да 2013 года вёска была ў складзе Бярозаўскага сельсавету[11].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У адрозьненьне ад двайнога падымнага 1670 г., сумы трайнога пабору ня ўказаныя, але вядома, што адзіны пабор з дыму складаў 15 грошаў, г. зн. паўзлоты.
- ↑ На той час дэкрэт ужо састарэў, бо і ўласныя добры стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі былі забраныя ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году.
- ↑ Спачыў 1 ліпеня 1913 г. у 67-гадовым узросьце. Пахаваны ў склепе на могілках паблізу двара Глінішча Эміля Аскеркі.
- ↑ У тым сяле Абуховічы стала не жылі. У Астраглядаўскім парафіяльным касьцёле Вацлаў быў ахрышчаны.
- ↑ Які лёс мог напаткаць людзей з гэтага працавітага сямейства, засьведчыў наступны запіс:Обухович Вацлав Альфре[дович] (1892) Дата рождения: 1892 г. Место рождения: с. Острогляды[d], Микуличская волость, Речицкий уезд, Минская губерния. Пол: мужчина. Национальность: поляк. Образование: низшее. Место проживания: Брестская обл., Кобринский, Шеметовка. Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 24.02.40, Плесецкий р-н, Островский. Осв. со спецпоселения по амнистии 05.09.1941. Источники данных: БД "Жертвы политического террора в СССР". База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2296, 2296atv.
- ↑ Рыбчонак С., Свяжынскі У. Абуховічы гербу Ключ раздвоены. // Спадчына. 6/1998. С. 215
- ↑ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. С. 181–182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
- ↑ Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 372
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 137
- ↑ Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. – Б. м. С. 5
- ↑ НГАБ у Менску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 20
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны)
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12.11.2013 № 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.