Трэнчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трэнчын
Trenčín
Трэнчын
Герб Трэнчына Сьцяг Трэнчына
Першыя згадкі: 1111
Край: Трэнчынскі
Плошча: 82 км²
Насельніцтва (2005)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

56 750
692
Геаграфічныя каардынаты: 48°54′ пн. ш. 18°2′ у. д. / 48.9° пн. ш. 18.033° у. д. / 48.9; 18.033Каардынаты: 48°54′ пн. ш. 18°2′ у. д. / 48.9° пн. ш. 18.033° у. д. / 48.9; 18.033
Трэнчын на мапе Славаччыны
Трэнчын
Трэнчын
Трэнчын
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.trencin.sk

Трэ́нчын (па-славацку: Trenčín, па-вугорску: Trencsén) — прамысловае места ў заходняй Славаччыне. Разьмешчанае за 10 км ад чэскае мяжы, на рацэ Ваг, на месцы рымскага легіёну Лаўгарыцыё. Места зьяўляецца цэнтрам Трэнчынскага краю (4501 км², 18 местаў). Насельніцтва места складае 58 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места мае доўгую гісторыю. На скале, што месьціцца ў цэнтры места, знаходзіцца тыповы сярэдневечны замак, збудаваны ў 1069 годзе нашае эры. Трэнчын вядомы лацінскімі надпісамі пра перамогу другога рымскага легіёну над германскімі плямёнамі, датаванымі 179 годам. Гэтыя надпісы, што маюць назву Лаўгарыцыё, зьяўляюцца самым паўночным сьлядом прысутнасьці рымскіх жаўнераў у Цэнтральнай Эўропе.

Летапісы ўпершыню згадваюць Трэнчын у 1111 годзе, аднак места існавала й раней. Галоўная вежа замку паходзіць з XI ст. У 1275 годзе Трэнчын пераходзіць да ўплывовага вугорскага фэадала Пятра Чака. У пэрыяд з 1302 па 1321 год замак служыў прастолам ягонаму сыну — Матушу Чаку (па-славацку: Matúš Čák, па-вугорску: Máté Csák), магутнаму кіраўніку, які кантраляваў землі Славаччыны ў вайсковым і палітычным адносінах.

У 1412 годзе Трэнчын атрымаў права вольнага каралеўскага места. У 1790 места й замак згарэлі ў вялікім пажары. З другой паловы XIX ст. Трэнчын становіцца буйным прамысловым местам у рэгіёне сярэдняга цячэньня Вагі.

Трэнчынскі Град[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак (па-славацку — град) зьяўляецца трэцім па велічыні на тэрыторыі Славаччыны. Ён разьмешчаны ў самай высокай частцы места, падзелены на верхнюю й ніжнюю сэкцыі ды ўзмоцнена фартыфікаваны. Верхняя частка складаецца зь некалькіх пабудоў палацавага тыпу, што атачаюць сярэдневечную вежу, і да гэтых часін зьяўляецца самай высокай кропкай места. На пагорках пад замкам знаходзіцца прыходзкая царква, да якой вядуць старажытныя прыступкі. У старым месьце разьмешчаны вялікі сквэр з царквою ў стылі барока.

Славутасьці места[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл сьв. Марыі
  • Касьцёл сьв. Францішка
  • Капліца сьв. Міхала
  • Кляштар піярыстаў
  • Лютэранская кірха
  • Сынагога
  • Ратуша
  • Дом ка́та
  • Ансамбль Плошчы Міру

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў