Ліптаўскі Мікулаш
| Ліптаўскі Мікулаш | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Жылінскі | ||||
| Першыя згадкі | 1286 | ||||
| Дата заснаваньня | 1286 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 577 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 49°04′48″ пн. ш. 19°36′00″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 044 | ||||
| Паштовы індэкс | 031 01 | ||||
| Нумарны знак | LM | ||||
| Сайт | mikulas.sk (славацк.) (пол.) (анг.) | ||||
| Ліптаўскі Мікулаш на мапе Славаччыны Ліптаўскі Мікулаш | |||||
Ліптаўскі Мікулаш (да 1952 году — Liptovský Svätý Mikuláš (Ліптаўскі Сьвяты Мікулаш) па-нямецку: Liptau-Sankt-Nikolaus; па-вугорску: Liptószentmiklós) — места ў паўночнай Славаччыне, на рацэ Ваг. Мікулаш знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Ліптаў, ля Нізкіх Татраў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ліптаўскі Мікулаш упершыню ўзгадваецца ў 1286 годзе, з XIV ст. места набывае вялікае эканамічнае значэньне, асабліва з 1677 году, калі яно становіцца цэнтрам Ліптаву. Да 1918 году места знаходзілася ў Каралеўстве Вугоршчына. У XIX ст. Ліптаўскі Мікулаш лічыўся цэнтрам славацкага нацыянальнага руху.
У цяперашні час Ліптаўскі Мікулаш зьяўляецца важным прамысловым цэнтрам паўночнае Славаччыны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2001 году насельніцтва места склала 33 тыс. чалавек. 94,07% зь іх — славакі, 2,3% цыганы, 2,1% чэхі й 0,28% вугорцы. 34,48% насельніцтва места адносяць сябе да каталікоў, 32,26% не прылічылі сябе ні да адной канфэсіі й 26,85% назвалі сябе лютаранамі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл сьв. Мікалая
- Жупны дом
- Лютаранская кірха
- Гатычны кляштар францысканцаў Окалічнэ
- Вадасховішча Ліптаўска Мара
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2026.