Шаля
| Шаля славац. Šaľa | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Нітранскі | ||||
| Акруга | Шальская | ||||
| Першыя згадкі | 1002 | ||||
| Дата заснаваньня | 1002 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 116 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°09′00″ пн. ш. 17°52′48″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 031 | ||||
| Паштовы індэкс | 927 XX (XX; 01-Šaľa, 05 Veča) | ||||
| Нумарны знак | SA | ||||
| Сайт | sala.sk | ||||
| Шаля на мапе Славаччыны Шаля | |||||
Шаля (па-славацку: Šaľa, па-нямецку: Schelle, па-вугорску: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славаччыне на рацэ Ваг.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На ўсход ад Шалі працаваў хімзавод «Дусла», заснаваны ў 1958 годзе ў якасьці «Шальскай азотні».
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад разьмешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Новых Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бэла IV надаў Шалі гарадзкія правы.
XVI—XVII стагодзьдзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагодзьдзі тут будуецца фартэцыя. У XVIII стагодзьдзі Шаля пачынае разьвівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапэштам паскорыла разьвіцьцё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславаччыны, за выняткам пэрыяду 1938—1945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Вугоршчыны.
Цяпер Шаля — акруговы цэнтар Нітранскага краю.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72% — славакі, 17,88% — вугорцы, 0,48% — чэхі і 0,40% — цыганы[4].
Рэлігійны склад: 66,63% — рыма-каталікі, 23,62% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,00% — лютэране[4].
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Конске, Польшча
Кухма, Фінляндыя
Ораслань, Вугоршчына
Тэлч, Чэхія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2025.
- ↑ Mesto Šaľa
- 1 2 Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-11-16 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||