Салават Юлаеў
Салават Юлаеў | |
| Дата нараджэньня | 16 чэрвеня 1754 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 26 верасьня (8 кастрычніка) 1800 (46 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | паўстанец, паэт, вайсковец |
| Бацька | Юлай Азналін[d] |
Салава́т Юла́еў (па-башкірску: Салауат Юлай улы; 16 чэрвеня 1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкі раён, Башкартастан — 8 кастрычніка 1800, Балтыйски порт, цяпер г. Палдыскі, Эстонія) — башкірскі нацыянальны герой, паплечнік Емяльяна Пугачова ў часе сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, паэт-імправізатар[2].
У кастрычніку 1773 г. мабілізаваны на барацьбу зь Емяльянам Пугачовым, але каля Арэнбургу перайшоў на яго бок на чале атраду башкіраў (2 тыс. чалавек). Сабраў атрад у 10 тыс. чалавек, змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 г. заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра.
5 сьнежня 1774 г. Салават Юлаеў быщ узяты ў палон, пасьля пакараньня бізунамі і клеймаваньня ў кастрычніку 1775 году высланы на вечную катаргу ў крэпасьць Рогервік на Балтыйскім моры (цяпер горад Палдыскі, Эстонія), дзе и памёр.
Вершы Салавата Юлаева (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосьць роднага краю, каханьне. У гонар Салават Юлаева названы горад Салават у Башкартастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах літаратуры і мастацтва[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Башкірская энцыкляпэдыя (выданьне) (рас.) — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с.
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. С. 94