Перайсьці да зьместу

Бярозкі (Добрускі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярозкі
трансьліт. Biarozki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Добрускі
Сельсавет: Расьсьветаўскі
Насельніцтва: 4 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2333
Паштовы індэкс: 247057
СААТА: 3212866007
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′49″ пн. ш. 31°31′5″ у. д. / 52.56361° пн. ш. 31.51806° у. д. / 52.56361; 31.51806Каардынаты: 52°33′49″ пн. ш. 31°31′5″ у. д. / 52.56361° пн. ш. 31.51806° у. д. / 52.56361; 31.51806
Бярозкі на мапе Беларусі ±
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі

Бяро́зкі[2] — вёска ў Расьсьветаўскім сельсавеце Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 4 жыхары.

Знаходзіцца за 22 км на паўночны ўсход ад Добрушу і чыгуначнай станцыі ў гэтым месьце, за 50 км ад Гомелю, каля аўтадарогі ДобрушМарозаўка.

На поўначы — сетка мэліярацыйных каналаў, злучаных з возерам Равучым.

Каля вёскі археолягі выявілі паселішча верхнедняпроўскай культуры.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомыя з XVI стагодзьдзя, як вёска Бярозцы Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, вялікакняжацкае ўладаньне.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1880 року ў 2 гаспадарках займаліся кушнерным рамяством, у Вылеўскай воласьці Гомельскага павету. У 1897 року — хлебазапасная крама, вятрак.

З 8 сьнежня 1926 року да 30 сьнежня 1927 року цэнтар Беразоўскага сельсавету Камарынскага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 року Гомельскай акругаў, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці.

Са жніўня 1941 року па 28 верасьня 1943 року знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

1 сьнежня 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Дзям’янкаўскага сельсавету перададзеныя ў склад Расьсьветаўскага сельсавету[3].

  • XVIII стагодзьдзе: 1751 год — 10 дымоў
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 93 двары, 248 жыхароў; 1897 год — 110 двароў, 711 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 195 двароў, 1234 жыхары; 1959 год — 689 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 30 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 5 двароў, 9 жыхароў; 2009 год — 4 жыхары[1]

Плянаваньне — зьлёгку выгінастая вуліца. Забудова драўлянымі хатамі.

  1. ^ а б Перапіс 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 138
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 (рас.)