Перайсьці да зьместу

Бярдуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярдуны
Населены пункт
Парк у Бярдунах
Парк у Бярдунах
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пінскі
Сельсавет Ахоўскі
Часавы пас
Каардынаты 52°10′34″ пн. ш. 26°02′33″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 67 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 165
Паштовы індэкс 225750
СААТА 1254880006
Нумарны знак 1
Бярдуны на мапе Беларусі ±
Бярдуны
Бярдуны
Бярдуны
Бярдуны
Бярдуны
Бярдуны

Бярду́ны[1] (таксама — Бердуны́[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ахоўскага сельсавету. Па паўночным ускрайку вёскі цячэ рака Мерачанка, прыток Ясельды, на поўдзень ад вёскі праходзіць аўтастрада Гомель — Кобрынь М10.

Сядзіба Кліяноўскіх, 1919

У 1853 годзе невялікі маёнтак Бярдуны купіў Канстацін Кліяноўскі, пасьля імі валодала яго ўдава Марыя, а потым маёнтак перайшоў да іх дачкі Браніславе, якая была замужам за Пятром Ляйнвэбэрам. У другой палове XIX стагодзьдзя Кліяноўскія пабудавалі драўляны дом і гаспадарчыя пабудовы, заклалі парк[2].

Пасьля Вялікай Айчыннай вайны тут месьцілася школа, потым будынак зьнесьлі[2].

  • 2009 год — 67 чалавек
  • 1999 год — 86 чалавек
  • Прысядзібны парк пры былой сядзібе Кліяноўскіх
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 224
  2. 1 2 Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бярдуны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў