Перайсьці да зьместу

Малы Халажын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малы Халажын
трансьліт. Maly Chalažyn
Першыя згадкі: 1485
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Ахоўскі
Насельніцтва: 86 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225764
СААТА: 1254880036
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′7″ пн. ш. 25°53′3″ у. д. / 52.21861° пн. ш. 25.88417° у. д. / 52.21861; 25.88417Каардынаты: 52°13′7″ пн. ш. 25°53′3″ у. д. / 52.21861° пн. ш. 25.88417° у. д. / 52.21861; 25.88417
Малы Халажын на мапе Беларусі ±
Малы Халажын
Малы Халажын
Малы Халажын
Малы Халажын
Малы Халажын
Малы Халажын

Малы́ Халажы́н[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ахоўскага сельсавету.

З 1647 году належала Тарлецкім, потым пінскім езуітам, а ў XIX стагодзьдзі — Корсакам.

У склад вёскі Малы Халажын ўваходзілі наступныя вёскі:

  • Вялікі Халажын. Вёска адносілася да маёнтку Халажынак. У канцы XIX стагодзьдзя тут пражывала 176 чалавек. Гэрард Корсак валодаў 483 дзесяцінамі зямлі, яшчэ 25 дзеяцін меў адстаўны шэраговец Іван Ляскоўскі. Да 1934 году зямлёй кіравала Марыя Корсак. Потым Халажынак атрымлівае ў спадчыну Ідалія Корсак (107,1 га пашні, 60,9 лугоў, 180,4 лесу, 9,1 іншай зямлі). У 1938 годзе маёнтак быў далучаны да вёскі Палтаранавічы[2].
  • Палтаранавічы. Мясцовы маёнтак адносіўся да в. Халажын і называўся Малы Халажынак. У XVIII стагодзьдзі землі належалі пінскім езуітам. Пасьля закрыцьця ордэну — дзяржаўная вёска. У 1880-х гадах было 11 двароў, жыло 68 чалавек. Дзейнічала народная вучэльня. Да 1934 году маёнтак знаходзіўся ў маёмасьці Корсакаў, потым Скірмунтаў. Будынак маёнтку захаваўся і адносіцца да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, цяпер знаходзіцца на ўскрайку в. Палтаранавічы[3].
  • 2009 год — 86 чалавек
  • 1999 год — 131 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 224
  2. ^ pinskhistory.ru(недаступная спасылка)
  3. ^ Палтаранавічы на радзіма.орг