Быч (Гомельская вобласьць)
Быч лац. Byč | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Кармянскі |
Сельсавет: | Ліцьвінавіцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2337 |
Паштовы індэкс: | 247174 |
СААТА: | 3225824083 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′36″ пн. ш. 30°46′6″ у. д. / 53.26° пн. ш. 30.76833° у. д.Каардынаты: 53°15′36″ пн. ш. 30°46′6″ у. д. / 53.26° пн. ш. 30.76833° у. д. |
± Быч |
Быч (з 30 ліпеня 1964 году — Акцяброва[a]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Бычанцы. Уваходзіць у склад Ліцьвінавіцкага сельсавету Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Кармы, за 120 км ад Гомля; за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), каля аўтамабільнай дарогі Крычаў — Бабруйск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Быч упамінаецца ў XVII стагодзьдзі як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Быч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1884 год вёска была цэнтрам воласьці. Пазьней падзялілася на 2 вёскі: Старая Быч і Новая Быч. У 1893 годзе ў Новай Бычы адкрылася расейская школа.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старая і Новая Быч абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёскі разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Старую і Новую Быч вярнулі БССР, дзе з 20 жніўня 1924 году Старая Быч стала цэнтрам Старабычанскага сельсавету Кармянскага, з 25 сьнежня 1962 году Рагачоўскага, з 6 студзеня 1965 году Чачэрскага, з 30 ліпеня 1966 году Кармянскага раёну, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. На 1930 год працавалі 3 вятракі, кузьня.
На 2004 год у Бычы было 239 гаспадарак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 455 чал. у Новай Бычы і 582 чал. у Старой Бычы
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 565 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бычы працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян Бычы складаецца з падзеленых ракой 2 частак: паўночнай (да простай шыротнай вуліцы далучаюцца 3 завулкі і невялікая дзялянка забудовы на захадзе) і паўднёвай (амаль простай, блізкая да шыротнай арыентацыі вуліцы). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная сядзібнага тыпу.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Міроненка (нар. 1942) — беларускі матэматык
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 591.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9.