Перайсьці да зьместу

Буцькоўскі ідал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буцькоўскі ідал ля Пружанскага палацыку

Буцько́ўскі і́дал — археалягічны помнік дахрысьціянскага часу. Знойдзены ў 1986 падчас раскопак на курганным могільніку ля вёскі Буцькі Пружанскага раёну. У 1999 року[1] перавезены ў Пружаны, усталяваны з усходняга боку музэю «Пружанскі палацык». Ахоўваецца дзяржавай.

Ідал высечаны са сьветла-шэрага валуну. Вышыня 1,04 м, шырыня 40—50 см, таўшчыня 30 см. Галава на 1/4 частку ўсяе фігуры, рукі абазначаныя невялікімі бакавымі выступамі, плечы асымэтрычныя. На твары прасочваюцца вочы, нос, рот. На грудзях выбіты крыж у коле. Унізе фігура крыху пашыраецца.

  1. ^ Эдуард Кобяк. Пружанскі палацык взвращается из забытья // «Заря». — 28 жніўня 1999.
  • Т. Н. Коробушкина. д. Бутьки, Ворониловичский сельсовет. 1553. Каменный идол // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 357. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]