Бортнікі (Гарадзенская вобласьць)
Выгляд
| Бортнікі, трансьліт. Bortniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Сьвіслацкі |
| Сельсавет | Сьвіслацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°05′03″ пн. ш. 24°08′55″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 40 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1513 |
| СААТА | 4252824006 |
| Нумарны знак | 4 |
| Бортнікі на мапе Беларусі ± Бортнікі | |
Бо́ртнікі[2] — вёска ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвіслацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1618 годзе ўваходзіла ў склад Мсьцібаўскага стараства. У 1897 годзе гэта вёска Мсьцібаўскай воласьці Ваўкавыскага павету, у якой пражывалі 211 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2003 год — 64 чалавекі, 32 двары
- 2009 год — 40 чалавек[1]
- 2017 год — 27 чалавек
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тут вядомы беларускі і польскі фальклярыст, этнограф, археоляг Міхал Федароўскі запісаў абрад вясельля. Пазьней сьвіслацкі фальклёрны калектыў «Крынічанька» ўзнавіў гэты абрад і паказаў на беларускім тэлебачаньні ў праграме «Запрашаем на вячоркі»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 316
- ↑ Бортнікі(недаступная спасылка)