Беларускі пасольскі клюб
Выгляд
(Перанакіравана з «Беларускі Пасольскі Клюб»)
Беларускі пасольскі клюб (БПК) — беларуская нацыянальная фракцыя ў польскім парлямэнце І (1922—1927) і ІІ (1928—1930) скліканьняў.
Пасьля выбараў у Сэйм 5 лістапада 1922 году ў БПК увашлі 11 паслоў (усе абраныя ад Блёку нацыянальных меншасьцяў)
24 чэрвеня 1925 году адбыўся раскол БПК на 2 фракцыі:
- Беларуская хадэцыя, Беларускі сялянскі саюз і беспартыйныя (ксёндз Адам Станкевіч, Васіль Рагуля, Фабіян Ярэміч, Антон Аўсянік, Аляксандар Уласаў ды іншыя) сталі пераемнікамі старога пасольскага клюбу
- Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётар Мятла ды іншыя прыхільнікі леварадыкальнага кірунку ўвайшлі ў створаны нанова Пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады — БСРГ
З 11 ліпеня 1925 да 4 сьнежня 1926 году ў Вільні выходзіў «Бюлетэнь беларускага пасольскага клюбу».
Сябры БПС
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1922—1925
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Аўсянік (акруга № 62 — лідзкая)
- Сяргей Баран (акруга № 6)
- Павал Валошын (зь ліпеня 1923 году замест Каліноўскага)
- Уладзімер Каліноўскі (акруга № 5, да 23 чэрвеня 1923 году)[1]
- Міхаіл Кахановіч (акруга № 61 — наваградзкая)
- Пётар Мятла (акруга № 64 — сьвянцянская)
- Сымон Рак-Міхайлоўскі (акруга № 62 — лідзкая)
- Васіль Рагуля (акруга № 61 — наваградзкая)[2]
- Юры Сабалеўскі (з 1924 году замест Кахановіча)
- Адам Станкевіч (акруга № 64 — сьвянцянская)[3]
- Браніслаў Тарашкевіч (сьпіс дзяржаўны)[4]
- Сымон Якавюк (акруга № 4 — Астравецкая)
- Фабіян Ярэміч (акруга № 60 — пінская)
1925—1927
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Аўсянік (да 1926 году)
- Міхаіл Кахановіч (да 1925 году)
- Васіль Рагуля
- Адам Станкевіч
- Фабіян Ярэміч
1928—1930
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ КАЛІНОЎСКІ Уладзімір Сямёнавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ Уладзімір Конан Адам Станкевіч — лідэр беларускага каталіцкага адраджэньня // Наша вера. — 1998. — № 3.
- ^ Тарашкевіч Браніслаў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.