Уладзімер Каліноўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліноўскі.
Уладзімер Сямёнавіч Каліноўскі (16 чэрвеня 1889, Ваўкавыск — 1940 ?, Старабельск, Варашылаўградзкая вобласьць?[1]) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пасол польскага Сойму.
Скончыў Гарадзенскую гімназію ў 1910, юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту ў 1914. Праслухаў поўны курс Археалягічнага інстытуту і Ўсходняй акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбурскім судовым ведамстве. Пасьля кастрычніцкага перавароту ў Народным камісарыяце харчаваньня. У ліпені 1921 году як рэпатрыянт зьехаў у Заходняй Беларусь.
Быў вядомы сярод беларускіх сялянаў, дапамагаў ім у юрыдычных пытаньнях. Узначаліў у 1922 годзе мБеларускі выбарчы камітэт у Ваўкавыску па Беластоцкай акрузе[2]. Абраны паслом Сойму зь Беластоцка-Сакольскай акругі ад Блёку нацыянальных меншасьцяў. Польскі суд 23 чэрвеня 1923 ануляваў яго дэпутацкі мандат прызнаўшы, што Каліноўскі ня мае польскага грамадзянства. У ліпені 1923 Каліноўскі быў арыштаваны і высланы з Польшчы.
Са сьнежня 1923 у Менску. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытуту. У 1925—1927 працаваў на розных пасадах у ЦВК БССР. Зь 1 кастрычніка 1927 да 1 верасьня 1929 — дацэнт катэдры гісторыі польскай культуры пэдагагічнага факультэту БДУ.
Супрацоўнічаў у часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газэтамі «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, № 5;
- Палітычныя партыі і аб’яднаньні ў сучаснай Польшчы // Тамсама. 1926, № 2, 4—5;
- Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 1;
- Торговые договоры Польши // Тамсама. 1926, № 4.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ КАЛІНОЎСКІ Уладзімір Сямёнавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ Зь дзейнасьці беларускіх парлямэнтарыяў на Гарадзеншчыне ў 1922—1930 гг. // Уладзімер Ляхоўскі. Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зб. навук. прац, 2003