Раздавім фашысцкую гадзіну
«Разда́вім фашы́сцкую га́дзіну» — сатырычнае выданьне для партызан і насельніцтва Беларусі падчас нямецка-савецкай вайны.
Выдавалася зь ліпеня 1941 году да траўня 1945 году (да сакавіка 1942 году — агітплякат на расейскай мове — па-расейску: «Раздавим фашистскую гадину»). З сакавіка 1942 году — газэта-плякат, пазьней — сатырычны часопіс цэнтральнага камітэту КП(б)Б. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Менску. Выданьне зьмяшчала фэльетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высьмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам. З 1941 па 1943 гады адказным рэдактарам выданьня быў Міхась Чавускі, з 1943 году — Кандрат Крапіва[1].
У выданьні друкаваліся творы Я. Коласа, Я. Купалы, А. Астрэйкі, П. Броўкі, Я. Брыля, К. Крапівы, К. Чорнага, І. Ахрэмчыка, Л. Брадатага, А. Волкава[2] і іншых пісьменьнікаў. Разам зь пісьменьнікамі працавалі мастакі і карыкатурысты Віталь Букаты, Заір Азгур, Іван Ахрэмчык, Яўген Зайцаў.
Са сьнежня 1945 году выданьне пачало выходзіць як сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вастрыў, як штык, пяро, іголкі…
- ^ Волков и «Вожык»(недаступная спасылка) // Газэта «Рэспубліка», № 81 (5496). Пятница, 04 мая 2012 г. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пазнякоў М. П. «Раздавім фашысцкую гадзіну» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. , ISBN 13)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (рас.)