Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Беларускае тэлеграфнае агенцтва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На сайце пазначаная іншая дата — 23 сьнежня 1918 году. Пэўна, у розных крыніцах адлік вядзецца ад розных арганізацыяў. Хто-небудзь можа ўдакладніць гэты момант? — Wizardist г 20:44, 6 сакавіка 2012 (FET)

Магчыма, дапаможа ЭГБ (т.1., с. 354):
« БЕЛАРУСКАЕ ІНФАРМАЦЫЙНАЕ АГЕНЦТВА, БЕЛІНФАРМ, дзяржаўны інфармацыйны орган. Створана 27.5.1992 на базе БЕЛТА у складзе Мін-ва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. <...> Узнікненне інфармац. службы на Беларусі звязана з дзейнасцю расійскіх тэлеграфных агенцтваў. У кастр. і ліст. 1881 у Мінску і Гродне былі адкрыты аддзяленні Рус. тэлеграфнага агенцтва. Пасля 1917 на Беларусі дзейнічала Петраградскае тэлеграфнае агенцтва. На базе яго карэспандэнцкай сеткі 23.12.1918 у Мінску створана Бел. аддзяленне Расійскага тэлеграфнага агенцтва (БелОТРОСТА). У 1919 пераўтворана ў Мінскае аддзяленне. У студз. 1921 паводле рашэння Прэзідыума ЦВК Беларусі ў Мінску адкрыта Бел. бюро РОСТА з правам арганізацыі абл. аддзяленняў РОСТА. 18.1.1924 Бел. бюро РОСТА пераўтворана ў Бел. абл. аддзяленне камерцыйнага тэлеграфнага агенцтва (БелКТА) з цэнтрам у Мінску, якое абслугоўвала Мінскую, Віцебскую, Гомельскую і Смаленскую губ. 7.3.1931 БелКТА ліквідавана, на яго базе створаны ўрадавы інфармац. орган Беларускае тэлеграфнае агенцтва, пазней Тэлеграф. агенцтва Бел. ССР (БЕЛТА). <...> »

—А.М. Міхальчанка. Беларускае інфармацыйнае агенцтва

--Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:30, 6 сакавіка 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»

Пачаць абмеркаваньне