Бастэр
| Бастэр | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Сьвяты Кітс і Нэвіс |
|---|---|
| Акругі | Сэнт-Джордж-Бастэр, Сэнт-Пэтэр-Бастэр |
| Першыя згадкі | 1627 |
| Дата заснаваньня | 1627 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 6,1 км² |
| Вышыня НУМ | 15 ± 1 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 17°18′ пн. ш. 62°44′ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 13 000 чал. (2013) |
| Афіцыйная мова | ангельская |
| Этнахаронімы | Basseterrien[1] і Basseterrienne[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | KN1001[3] і KN1002[3] |
| Бастэр на мапе Сьвятога Кітсу і Нэвісу Бастэр | |
Бастэр (па-ангельску: Basseterre) — сталіца і самы вялікі горад Сьвятога Кітсу і Нэвісу. Ранейшая назва — Сэнт-Крыстафэр. Зьяўляецца адным з самых старых гарадоў Цэнтральнай Амэрыкі, заснаваны ў 1627 годзе. Насельніцтва налічвае каля 13 тыс. чалавек. Цэнтрам гораду зьяўляецца плошча Незалежнасьці, якая раней выкарыстоўвалася як рынак рабоў. Горад значна пацярпеў падчас пажару 1867 году. Бастэр зьяўляецца камэрцыйным і прамысловым цэнтрам краіны. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт, марскі порт, празь які ідзе зьнешні гандаль краіны. Зь іншымі гарадамі краіны Бастэр зьвязаны аўтамабільнымі дарогамі і чыгункай. Прамысловасьць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай прамысловасьці. У Бастэры знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі фэдэральнага ўраду, а таксама штаб-кватэра Ўсходне-Карыбскага цэнтральнага банку і некалькіх іншых рэгіянальных фінансавых арганізацыяў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бастэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў